Дом-музей Пікфарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом-музей Пікфарда
Pickford's House Museum
Заснаваны 1836
Адкрыты 1988
Месцазнаходжанне 41 Friar Gate, Дэрбі, Англія
Адрас 41 Friar Gate
derbymuseums.org/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак музея

Дом-музей Пікфарда (англ.: Pickford's House Museum) — музей у Дэрбі, размешчаны ў геаргіанскім будынку, пабудаваным архітэктарам Джозефам Пікфардам (англ.: Joseph Pickford) у 1760 годзе для ўласнай сям'і (у далейшым ён дэманстраваў свой ​​дом багатым кліентам як узор сваёй працы[1]). У будынку размешчаны музей касцюма і гісторыі геаргіанскага часу. У доме на першым паверсе мэбляваная гасціная, сталовая, пакой, спальня і гардэробная, кухня і пральня, склеп, кладоўка, а таксама спальня слугі (з саламяным матрацам). Адзін з падвалаў абстаўлены як бамбасховішча 1940х гадоў. Экспазіцыя верхніх паверхаў прысвечана лялечным тэатрам, гісторыі іх існавання[2]. З красавіка 2006 года музей адкрыты толькі для арганізаваных груп, нягледзячы на існаваўшыя пратэсты[1].

Зноскі

  1. а б Protesters opposing museum cuts (англ.). Праверана 3 мая 2011.
  2. Pickford's House Museum (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.