Д’Эўэс Коўк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Д’Эўэс Коўк
Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай і яго стрыечны брат Дэніэл Коўк (мужчына, які сядзіць)
Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай і яго стрыечны брат Дэніэл Коўк (мужчына, які сядзіць)
Род дзейнасці філантроп, прэсвітар
Дата нараджэння 1747
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1811(1811-04-12)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Бацька George Coke[d][1]
Маці Элізабет
Жонка Анна
Дзеці D'Ewes Coke[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Д’Эўэс Коўк (англ.: D'Ewes Coke; 1747 — 12 красавіка 1811 г., Бат) — парафіяльны пастар Пінкстана і Паўднёвага Нормантона ў Дэрбішырэ, уладальнік вугальнай шахты і філантроп.

Быў жанаты на Анне (Hannah), спадкаёмцы Джорджа Гейвуда Брымінгтанскага (George Heywood).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мэнсфілдскім Вудхаўсе (Mansfield Woodhouse) у 1747 годзе; быў адзіным сынам у сям’і Джорджа Коўка (1725—1759) і яго жонкі Элізабэт. Сам Джордж Коўк быў сынам іншага Д’Эўэса Коўка (пам. 1751) і яго першай жонкі Фрэнсіс Коўк і быў адзіным з трох дзяцей, хто выжыў у дзяцінстве. Бацька Коўка памёр у 1759 годзе, калі яго сыну было толькі дванаццаць гадоў[2].

Імя Д’Эўэс прыйшло ад прабабулі Коўка, Элізабэт Д’Эўэс (Elizabeth d’Ewes), якая была маці першага Д’Эўэса Коўка. Быўшы дачкой сэра Вілубі Д’Эўэса (Willoughby d’Ewes), барона Стоўлендтафт-Хола (Stowlangtoft Hall), яна была жонкай прадзеда Коўка, Хейгама Коўка (Heigham Coke). Яе дзедам быў сэр Сімондс Д’Эўэс (Simonds d’Ewes)[3][4].

Спадчынныя карані сям’і Коўка дасягаюць XV стагоддзя і ўключаюць такіх выдатных людзей, як Джордж Коўк, біскуп Херэфорд, і сэр Джон Коўк, дзяржаўны сакратар пры каралю Карле I[2].

Сям’я Коўка валодала вугальнымі шахтамі ў Пінкстане, дзе Коўк пазней прафінансаваў будаўніцтва школы[5].

Коўк быў стрыечным братам Даніэля Коўка (1745—1825), адваката і парламентарыя[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Коўк атрымаў адукацыю ў Рэптанскай школе і Каледжы св. Джона ў Кембрыджы, дзе ён быў вымушаны аплачваць пражыванне і навучанне. Па атрыманні духоўнага сану ў 1770 годзе Коўк быў пасвечаны ў дэканы 23 Верасень 1770 і ў святары 15 снежня 1771 г. У 1771—1811 быў парафіяльным пастарам у Пінкстане і Паўднёвым Нормантане[6].

Ён ажаніўся з Ганнай, дачкі Джорджа Хейвуда (пам. 1818) з Брымінгтан-Хола (Brimington Hall), дзе Коўк правёў свае апошнія гады[7]. У іх было тры сына, старэйшага з якіх назвалі Д’Эўэс Коўк (1774—1856), які быў спадчыннікам сям’і Коўкаў і стаў адвакатам. Другі сын таксама заняўся юрыспрудэнцыяй і стаў сэрам Уільямам Коўкам (1776—1818), суддзёй на Цэйлоне. Трэцім іх сынам быў Джон Коўк (пам. 1841), які служыў старэйшым шэрыфам Нотынгемшыра ў 1830 годзе[2]. Джон Коўк таксама спрыяў стварэнню Пінкстанскай фарфоравай фабрыкі. Трое сыноў адыгралі сваю ролю ў адкрыцці чыгункі «Mansfield and Pinxton Railway», якая адкрылася ў 1819 годзе[8].

Фамільны партрэт Коўка, які захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[9], у 1782 годзе намаляваў англійская мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасля таго, як Коўк са сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукхіл-Хол (Brookhill Hall) каля Пінкстана[10]. Яны намаляваныя побач са стрыечным братам Даніэлем Коўкам, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам. Цэнтрам кампазіцыі і аб’ектам дыскусій з’яўляецца ліст паперы, які трымае Даніэль Коўк. Райт паставіў Д’Эўэса Коўка на вяршыні сямейнага трыкутніка, і ён глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненне кампазіцыі Райта было згублена[11].

Коўк стаў членам Філасофскага таварыства Дэрбі, якое ўтварылася пасля пераезду ў горад Эразма Дарвіна.

Коўк памёр у Баце 12 красавіка 1811 і быў пахаваны ў Пінкстане[6].

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Па яго апошняй волі ў Пінкстане была заснавана добраахвотная арганізацыя, у якую з прыбытку ад вугальных шахт залічалася пяць фунтаў у год, што дазволіла набываць кнігі бедным дзецям[12].

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. а б в г Burkes Genealogical and Heraldic History of the Landed Gentry, Bernard Burke, 1847, retrieved 28 March 2008
  3. Pedigree of Coke at stirnet.com (subscription required), accessed 14 April 2008.
  4. Orchard, James (ed.), The Autobiography and Correspondence of Sir Simonds D’Ewes, Bart., page 7 of Preface online at books.google.co.uk, accessed 14 April 2008
  5. White’s Directory of Derbyshire, 1857
  6. а б Person record for Coke, D’Ewes (1770—1811), CCEd Person ID: 10088(недаступная спасылка) in the Clergy of the Church of England Database. Retrieved 2008-04-15
  7. Manuscript text of legal precedents belonging to D’Ewes Coke (1774—1856), barrister, undated, c.1800(недаступная спасылка) accessed 13 April 2008
  8. The Mansfield & Pinxton Railway: Promoting the railway scheme, 1813-17 Архівавана 3 кастрычніка 2011. at old-mansfield.org.uk, accessed 14 April 2008
  9. Rev Dewes Coke, his wife and a relative Архівавана 22 снежня 2007. Derby Museum
  10. The Rev D’Ewes Coke, his wife and a relative Архівавана 22 снежня 2007. at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008
  11. The landscape and the figure Архівавана 18 мая 2011. online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008
  12. History, gazetteer and directory of Derbyshire p.660, accessed 30 March 2008