Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Райт
Рамэа і Джульета:
сцэна ў грабніцы
. 1790
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 180 × 240 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія
(інв. 1981-330[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, напісаная ў 1790 годзе, якая выстаўлялася ў 1790 і 1791 годзе, на выставе ў Дэрбі ў 1839 годзе ў Інстытуце Механікі, і зараз выстаўленая ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Карціна адлюстроўвае сцэну з драмы «Рамэа і Джульета» Шэкспіра, у якой Джульета, якая стаіць на каленях у цела Рамэа, чуе чые крокі і накіроўвае на сябе кінжал, каб пакончыць жыццё самагубствам[2][3] (радок «Там шум! Я паспяшаюся. О нож шчаслівы!» (акт 5, сцэна 3)[4]).

Мікеланджэла, «Цітыўс»

Памеры карцінай — 180 на 240 сантыметраў [5]. Акрамя карціны, музей Дэрбі выстаўляе эскіз Райта, у якім існуюць змены ў малюнках саркафага і правай нішы, зроблена спроба павялічыць памер выявы асветленай сцяны. Прыцягвае вока гераічная поза Джульеты, а поза Рамэа пераклікаецца з карцінай Мікеланджэла «Цітыўс»[няпэўнае слова][6][7]. У карціне выкарыстаны светлавыя эфекты (спалучэнне цемры і асвятлення свечкамі), якімі асабліва славіўся Райт.

Самуэль Рэйнер, Выстава ў Дэрбі 1839 года: карціна Райта бачна на дальняй сцяне з левага боку

Задумка карціны прыйшла да Райта ў снежні 1776 года, калі ён прапанаваў вобраз «Джульета прачынаецца ў грабніцы». Заказ на карціну быў зроблены брытанскім выдаўцом Альдэрманам Джонам Бойдэлам (Alderman John Boydell) для яго «шэкспіраўскай галерэі» (першай часткі праекту, накіраванага на заахвочванне брытанскай школы жывапісу, якая заключалася ў выпуску ілюстраванага збору п'ес Шэкспіра). Аднак работа паслужыла прычынай сур'ёзнай сваркі паміж імі[8]: Райт выявіў, што Бойдэл дзяліў мастакоў на два класа, і аднёс Райта да другога. Яму, павінны былі заплаціць 300 фунтаў, у той час як іншыя мастакі атрымлівалі прыбытак, які падлічваўся тысячамі. Пратэст Райта быў звязаны нават не столькі са стратай даходу, колькі з рэпутацыйнымі стратамі.

Бойдэл быў непахісны, і хоць карціна была гатова ў тэрмін, у галерэю былі ўключаны іншыя карціны Райта — «Бура» (цяпер страчаная) і больш сціплая сцэна непагадзі на карціне «Зімовая казка». «Рамэа і Джульета», якая цяпер лічыцца лепшай з трох яго карцін у галерэі, засталася ў Райта. Магчыма, існавалі і іншыя рознагалоссі, прычынай якіх стала стварэнне Джэймсам Норткатам для Бойдэла карціны памерам 9 на 11 футаў аб той жа сцэне Рамэа і Джульеты ля магілы [8]. Гэтая карціна была вельмі добра прынята наведвальнікамі галерэі[9].

Карціна Райта выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1790 годзе, але ён не быў задаволены, так як па яго словах яна была дрэнна прадстаўлена ў сувязі з позняй дастаўкай. Райт адчуваў сябе абражаным з боку Каралеўскай акадэміі мастацтваў і быў рады выставіць пяць карцін у Таварыстве мастакоў Вялікабрытаніі[10]. Карціна была выстаўлена ў Таварыстве і ў наступным годзе, яна была перапрацавана, але яе па-ранейшаму не ўдалося прадаць[5]. Вядома, што карціна была ўключана ў выставу ў Інстытуце механікі Дэрбі, і яна бачна на карціне Самуэля Рэйнера. Многія з карцін, што выстаўляліся ў Рэйнера былі з калекцыі Джозефа Страта. Шматлікія экспанаты калекцыі Рэйнера ўвайшлі ў ранні збор Музея Дэрбі[11], але «Рамэа і Джульеце» спатрэбілася шмат гадоў, перш чым яна вярнулася ў калекцыю.

Карціна выстаўлялася пасля смерці Райта (якая настала ў 1797 годзе) ў 1801 і 1810 гадах на продаж, але не знайшла пакупніка. У выніку яна была куплена ў душапрыказчыкаў Райта і знаходзілася ў сям'і Окс з 1883 года, пакуль не была набыта для Музея Дэрбі за 33250 фунтаў стэрлінгаў у 1981 годзе[2].

Зноскі

  1. а б https://artuk.org/discover/artworks/romeo-and-juliet-61207 Праверана 3 чэрвеня 2023.
  2. а б Romeo and Juliet by Joseph Wright, Artfund, accessed March 2011
  3. Romeo and Juliet by Joseph Wright of Derby, Europeana, accessed March 2011
  4. «Yea, noise? Then I’ll be brief. O happy dagger!»
  5. а б Modes, Derby Museum Catalogue, accessed March 2011
  6. Royal Collection
  7. Nicolson, Benedict (1968). Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1. Paul Mellon Foundation for British Art. p. 295. Праверана 13 March 2011.
  8. а б Nicolson, Benedict (1968). Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1 p.155. Paul Mellon Foundation for British Art. p. 295. Праверана 11 March 2011.
  9. James Northcote, A Monument Belonging to the Capulets (1789) Архівавана 19 ліпеня 2011., Shakespeare Illustrated, accessed March 2011
  10. 'Candidates for fame': the Society of Artists of Great Britain, 1760—1791, Matthew Hargraves, Yale University Press, 2005, 244 pages, accessed March 2011
  11. Allard, Sarah (2003). Goodey's Derby p.96. Breedon Books. p. 157. ISBN 1 85983 379 9. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)