Бенджамін Вальямі
| Бенджамін Вальямі Benjamin Vulliamy |
|
| Дата нараджэння: | 1747 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Лондан, Англія |
| Дата смерці: | 1811 (64 гады) |
| Падданства: | |
| Жонка: | Мэры Грэй Вальямі |
Бенджамін Вальямі (англ.: Benjamin Vulliamy; 1747—1811) — гадзіншчык, адказны за канструяванне механічнага гадзінніка, згодна з якім у 1780—1884 гадах афіцыйна звяраўся час у Лондане[1].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Бенджамін быў сынам Джасціна Вальямі, гадзіншчыка швейцарскага паходжання, які пераехаў у Лондан каля 1730 года. Джасцін стаў партнэрам Бенджаміна Грэя, вядомага гадзіншчыка з вуліцы Пэл-Мел, на дачцэ якога ён неўзабаве ажаніўся і меў ад яе сына Бенджаміна[1]. Джасцін атрымаў у спадчыну бізнес свайго цесця і з 1780 ягоны сын Бенджамін увайшоў у аб'яднанне «Vulliamy & Son». Бацька і сын працавалі поруч да самой смерці Джасціна 1 снежня 1797 года[2].
З ранняга ўзросту Вальямі выказваў інтарэс да развіцця бацькоўскай справы. Яшчэ падлеткам, ён пачаў рабіць рэпутацыю стваральніка дэкаратыўных і камінных гадзіннікаў, якія ўпрыгожвалі маёнткі прадстаўнікоў вышэйшага кола грамадства (некаторыя з іх цяпер можна ўбачыць у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі)[3]. Ягоны талент дазволіў яму атрымаць прызначэнне на пасаду каралеўскага гадзіншчыка Георга III, на якой ён атрымаліваў штогадовую выплату ў 150 фунтаў. Кароль, будучы аматарам гадзіннікавых і іншых механічных устройстваў, быў патронам Джасціна Вальямі, але толькі Бенджамін удастоўіся такога ганаровага звання[4].
Каля 1780 года Вальямі было даручана сканструяваць асноўны механічны гадзіннік для Каралеўскай абсерваторыю ў К'ю, які служыў нулявым мерыдыянам і быў адказны за афіцыйны лонданскі час да 1884 года, пасля чаго Грынвіч узяў на сябе абедзве гэтыя функцыі[1].
У 1780 годзе нарадзіўся Бенджамін Льюіс Вальямі; ён быў апошні з Вальямі, хто прысвяціў сваё жыццё гадзіннікаваму сямейнаму бізнесу. Ніхто з нашчадкаў Бенджаміна не працаваў на гэтай ніве, хоць ягоны ўнук, Льюіс Вальямі, быў выдатным архітэктарам.
Гадзіннікі Вальямі [правіць]
Гадзіннікі Вальямі мелі надзвычайную каштоўнасць і прадстаўлялі вяршыню тагачасных тэхналогій. Гэтыя гадзіннікі прадстаўляліся кітайскаму імператару падчас дыпламатычнай місіі 1793 года Джорджа Макартні ў Пекін[5]. Выраб хранометраў Б. Вальямі спалучаўся з аздабленнем фарфоравымі фігурамі, што сімвалізавала адзінства навукі і мастацтва. Агульны дызайн заўсёды ствараўся Вальямі, але таксама ён запрашаў вядомыз скульптараў, якія непасрэдна стваралі належныя фігуры не без уплыву тагачасных францускіх канонаў у гэтай галіне мастацтва. Сям'я Вальямі карысталася паслугамі Royal Crown Derby для вырабу фарфоравых фігур.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Kew Time — Arcadian Times.
- ↑ Vulliamy, London. No. 220.
- ↑ The astronomy clock by Benjamin Vullliamy.
- ↑ Vulliamy Mantle Clock.
- ↑ William Proudfoot, Biographical Memoir of James Dinwiddie: Embracing Some Account of His Travels in China and Residence in India (Liverpool: Edward Howell, 1868), 45.