QRpedia

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прыклад QR-кода, які вядзе на гэты артыкул

QRpedia — сістэма на базе мабільнага інтэрнэту, якая выкарыстоўвае QR-коды для прадастаўлення карыстальнікам артыкулаў Вікіпедыі на іх родных мовах[1][2].

Працэс[правіць | правіць зыходнік]

Наведвальнік Музея і мастацкай галерэі Дэрбі выкарыстоўвае мабільны тэлефон для чытання кода QRpedia

Калі карыстач скануе QR-код QRpedia сваёй мабільнай прыладай, яна дэкадуе QR-код у спасылку, якая выкарыстоўвае даменнае імя «qrwp.org» і ўказвае на загаловак артыкула Вікіпедыі, а таксама пасылае запыт на артыкул, паказаны па спасылцы, на сервер QRpedia, перадаючы заадно моўныя налады прылады[3].

Сервер QRpedia, атрымаўшы гэту інфармацыю, выкарыстоўвае API Вікіпедыі[1], каб вызначыць, ці ёсць артыкул на мове прылады, і калі так, то перадае артыкул у фармаце, зручным для чытання з мабільнага[3]. Калі не існуе перакладу запытанага артыкулу, QRpedia прапануе выканаць пошук па загалоўку артыкула ў патрэбным моўным раздзеле Вікіпедыі, і вяртае вынік.

Такім чынам, адзін QR-код можа вярнуць адзін і той жа артыкул на многіх мовах[3]. QRpedia таксама збірае статыстыку выкарыстання[3].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

QRpedia была задумана Роджэрам Бамкінам[1], старшынёй Вікімедыя Вялікабрытанія[4], і Тэрэнсам Эдэнам[1], кансультантам па мабільным інтэрнэце[5], і была прадстаўлена на мерапрыемстве Музея і мастацкай галерэі Дэрбі Backstage Pass[1][5] ў гонар супрацоўніцтва паміж музеем і Вікіпедыяй[6] 9 красавіку 2011[7][1]; ў рамках сумеснага праекта[8] па паляпшэнню Вікіпедыі за напісанне і паляпшэнне артыкулаў, звязаных з музеем, вясной-летам 2011 года будуць уручаны прызы. Тэксты напісаных у рамках праекта артыкулаў будуць даступныя наведвальнікам музея праз QR-коды з дапамогай сістэмы[9].

Назва сістэмы мае англамоўныя карані і спалучае ў сабе QR (ад англ.: Quick Response, хуткі водгук) і -pedia ад «Вікіпедыя».

Зыходны код праекта вольны і можа выкарыстоўвацца паўторна як размешчаны пад ліцэнзіяй MIT[10].

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

На жнівень 2011 QRpedia выкарыстоўваюць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Eden, Terence Introducing QRpedia (2011-04-03). Праверана 25 жніўня 2011.
  2. 2,0 2,1 Anon The Children's Museum of Indianapolis Creates New Learning Opportunities through Wikipedian-in-Residence. The Children's Museum of Indianapolis (2011-08-19). Праверана 25 жніўня 2011.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Byrd Phillips, Lori Going Multilingual with QRpedia. Marcus Institute for Digital Education in the Arts (2011-06-15). Праверана 25 жніўня 2011.
  4. Board. Wikimedia Foundation. Wikimedia UK. Праверана 25 жніўня 2011.
  5. 5,0 5,1 Anon Quiet Realities. Imperica (2011-05-21). Праверана 25 жніўня 2011.
  6. Various Derby Backstage Pass. Wikimedia Foundation. Wikimedia UK. Праверана 25 жніўня 2011.
  7. Various Wikipedia:GLAM/Derby/QR code experiment. Wikipedia. Праверана 25 жніўня 2011.
  8. Wikipedia:GLAM/Derby/Multilingual Challenge
  9. Derby Museums and Wikipedia Join Forces to Improve Content (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  10. qrwp - QR Redirection to Wikipedia. Google Project Hosting. Праверана 25 жніўня 2011.
  11. Byrd Phillips, Lori QR codes + Wikipedia = QRpedia. The Children's Museum of Indianapolis (2011-07-29). Праверана 25 жніўня 2011.
  12. Hinojo, Alex QRpedia Codes at Fundació Joan Miró. The GLAM-Wiki Experience (2011-05-11). Праверана 25 жніўня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]