Джозеф Пікфард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Пікфард
Joseph Pickford
Дата нараджэння 1736(1736)
Месца нараджэння Ашоу
Дата смерці 1782(1782)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Англіі
Працы і дасягненні
Архітэктурны стыль геаргіянская архітэктура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дзеці Пікфарда; карціна Джозефа Райта

Джозеф Пікфард (англ.: Joseph Pickford, 1736—1782) — англійскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў ў геаргіянскім стылі.

Джозеф быў другім сынам сваіх бацькоў, Уільяма і Мэры Пікфардаў, і нарадзіўся ў уорыкшырскім горадзе Ашоу (англ.: Ashow). У 1748 г. ён пакінуў горад для навучання ў свайго дзядзькі Уільяма ў Лондане. У красавіку 1762 года Джозеф ажаніўся з Мэры Уілкінс (англ.: Mary Wilkins); у іх была двое дзяцей[1]; існуе партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозефа Райта (работы якога выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі).

Сярод найважнейшых яго прац — дом святой Алены, Этрурыя Хол, і яго ўласны дом, цяпер вядомы як Дом-музей Пікфарда ў Дэрбі, у якім размешчаны музей геаргіянскага стылю жыцця і касцюма, а таксама экспазіцыя, прысвечаная лялечным тэатрам і склеп-бамбасховішча 1940-х гадоў[2].

Зноскі

  1. Joseph Pickford 1734-1782 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  2. Pickford's House Museum (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The principal published source for information on Pickford is Edward Saunders, Joseph Pickford of Derby A Georgian Architect (Alan Sutton, 1993)