Індзейская ўдава
|
|
|
| Джозеф Райт | |
| Індзейская ўдава, 1783 або 1784 | |
| Indian Widow | |
| Палатно, алей. 101,6×127 см | |
| Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія |
«Індзейская ўдава» (англ.: Indian Widow) — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, скончаная ў канцы 1793 або пачатку 1794 года і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выставе Райта ў 1985 годзе. Зараз карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[1]. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго нябожчыка мужа» (англ.: The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband).
Згодна з Нікалсанам, частка дэталей карціны (шкуры, пер'е, нож) досыць дакладныя, у той час як драпіроўкі толькі даніна моднай манеры выявы жанчын, якія перажываюць цяжкасці; гэта сведчыць у карысць таго, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт[2].
Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэту карціну ў 1785 годзе[3]. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (загінула пры пажары)[1], а таксама яшчэ адну карціну, прысвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton's Comus».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Indian Widow, Derby City Council, accessed March 2011
- ↑ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light — 1968 Vol. 1. — С. 148.
- ↑ The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of her Deceased Husband, (Clayton 31), John Raphael Smith, Christies.com