Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт
| Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт | |
| Llewellyn Frederick William Jewitt | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Кімбэрворт |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Дафілд |
| Жанр: |
ілюстратар, гравёр, прыродазнавец |
Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 г — 5 чэрвеня 1886 г) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.
У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся на Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.
З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для рыхтуючайся кнігі «London Interiors».
Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Супольнасці натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным грамадствам і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[1]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.
Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварытства Дэрбішыра[2]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англіскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872)[3].
Літаратура [правіць]
- The Stately Homes of England Jewitt, L. and Hall, S. C. (Philadelphia 1878) 2 vols.
- The Ceramic Art of Great Britain (1878) by Llewellyn Jewitt.
- other book by Llewellyn Jewitt
Спасылкі [правіць]
- «Jewitt, Llewellynn Frederick William». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
- Winster Local History Group newsletter 12
- Winster Local History Group newsletter 21
Зноскі
- ↑ Newsletter of the Geological Curators Club, Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.
- ↑ Llewellyn Jewitt — Derbyshire Genius (Tom Bates Derbyshire Peak District Author, Writer, Poet)
- ↑ Derbyshire Artists — Artists with Derbyshire connections