Курганныя могілкі Хіт Вуд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Heath Wood (2) - geograph.org.uk - 286628.jpg

Каардынаты: 52°49′40.8″ пн. ш. 1°29′24″ з. д. / 52.828° пн. ш. 1.49° з. д. (G) (O) (Я)

Курганныя могілкі Хіт Вуд (Курганныя пахаванні Вераскава лесу; англ.: Heath Wood barrow cemetery) — месца пахавання вікінгаў каля Інглбі, Дэрбішыр.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Хіт Вуда знаходзяцца 59 пахавальных курганоў вікінгаў. Такое месца крэмацыі паганскіх скандынаваў з'яўляецца ўнікальным для Брытанскіх астравоў[1]. Мяркуецца, што на гэтым месцы размяшчаліся вайсковыя могілкі Вялікай арміі язычнікаў, якія прыбылі на тэрыторыю Англіі каля 873—878 гг. Раннія раскопкі паказалі, што некаторыя пагоркі былі пустымі кенатафамі, своеасаблівымі помнікамі, якія не змяшчаюць парэшткаў.

Дзякуючы раскопкам у 2004 годзе былі знойдзены некаторыя артэфакты, якія цяпер выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Мяркуецца, што гэтыя астанкі датуюцца тым жа перыядам, што і могілкі; яны былі знойдзены каля Рэптана. Тым не менш, месцы спачынку воінаў каля Рэптана не носяць крэмацыйнага характару[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Richards, Julian; et al. (2004). "Excations at the Viking barrow cemetery at Heath Wood, Ingleby, Derbyshire". Antiquaries J. (84): 23–116.