Ненцы
| Ненцы (ненэй ненэче) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | 41,3 тыс. |
| Рэгіёны пражывання | Расія |
| Мова | ненецкая мова |
| Рэлігія | Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм |
| Блізкія этнічныя групы | нганасаны, сялькупы, энцы |
Не́нцы, самадзійскі народ, які насяляе еўразійскае ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна ад Кольскага паўвострава да Таймыра. У 1 тысячагоддзі н. э. мігравалі з тэрыторыі паўднёвай Сібіры да месца сучаснага пасялення.
З карэнных малалікіх народаў расійскай Поўначы ненцы з'яўляюцца адным з самых шматлікіх. Паводле дадзеных перапісу 2002 года, у Расіі жылі 41 302 ненцаў, з якіх каля 27 000 пражывалі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Традыцыйны занятак — буйнастадная аленегадоўля (выкарыстоўвалі для санкавага перамяшчэння). На паўвостраве Ямал некалькі тысяч ненецких аленяводаў, якія трымаюць каля 500 000 аленяў, вядуць качавы лад жыцця.
Назвы двух аўтаномных акруг Расіі (Ненецкай, Ямала-Ненецкай) згадваюць ненцаў як тытульную нацыянальнасць. Ненцы дзеляцца на дзве групы: тундравыя і лясныя. Тундравыя ненцы з'яўляюцца большасцю. Яны пражываюць у двух аўтаномных акругах. Лясныя ненцы — каля 1500 чал. Пражываюць яны ў басейне рэк Пур і Таз на паўднёвым усходзе Ямала-Ненецкая аўтаномнай акругі і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Таксама пэўная колькасць ненцаў пражывае ў Таймырскім муніцыпальным раёне Краснаярскага края (былая Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтановная акруга.
Мовы - руская, ненецкая. Рэлігія - праваслаўе, месныя традыцыяныя вераванні.
