Ежы Вінцэнт Сулістроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:10, 20 чэрвеня 2021, аўтар ХомоБот (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: L. Grzebień → {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}, Giżycki, J.M. → {{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гиж з дапамогай AWB)
Ежы Вінцэнт Сулістроўскі
польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння 5 красавіка 1698(1698-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1761(1761-03-07) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Міхал Сулістроўскі[d]
Маці Ганна са Стахоўскіх[d]
Месца працы

Ежы Вінцэнт Сулістроўскі (польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski; 5 красавіка 1698, Ашмянскі павет — 7 сакавіка 1761, Жодзішкі) — святар, педагог.

Паходзіў са шляхецкага роду Сулістроўскіх. Нарадзіўся ў сям’і ашмянскага войскага Міхала Сулістроўскага і яго жонкі Ганны Стахоўскай[1].

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1718 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Віленскай акадэміі (1729—1730). Прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1731—1733). Прафесар этыкі і прэфект школ (1735—1738), рэгент бурсы і Семінарыі Шышкоўскага (1738—1742) у Вільні. Віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1744—1752)[2]. Рэктар навіцыяту ў Вільні (1752—1757)[3] і Полацкага езуіцкага калегіума (1756—1760)[2]. Фундатар езуіцкай місіі ў Занарачы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.