Ян Янавіч Забярэзінскі
Выгляд
Ян Забярэзінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Радзівіл Барадаты | ||||||
Пераемнік | Мікалай Радзівіл Чорны | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1480 | ||||||
Смерць | 1538 | ||||||
Род | Забярэзінскія | ||||||
Бацька | Ян Юр'евіч Забярэзінскі | ||||||
Маці | Ганна Насута | ||||||
Жонка |
Барбара Кезгайла Соф'я Радзівіл |
||||||
Дзеці | Ян, Ганна |
Ян Забярэзінскі (каля 1480 — 1538) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак гаспадарскі ў 1506—1516, ваявода новагародскі ў 1509—1530, намеснік дарагічынскі (1514), маршалак земскі з 1522 і ваявода троцкі з 1531.
У 1529 ставіў у войска 197 коннікаў.
Сям'я
З Забярэзінскіх, сын троцкага ваяводы Яна Юр'евіча і Ганны Насуты.
Быў двойчы жанаты. У пасаг за першай жонкай Барбарай Кезгайлай (дачка Станіслава Кезгайлы) атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім павеце. Другім шлюбам быў жанаты з Соф'яй Радзівіл (дачка Мікалая Радзівіла).
Меў сына Яна і дачку Ганну (жонка Фёдара Сапегі, а потым Стэфана Збаражскага).
Крыніцы
- Насевіч В. Забярэзінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 638. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.