Іэн Мак-Келен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Іэн Маккелен)
Перайсці да: рух, знайсці
Іэн Мак-Келен
Ian McKellen
Фота
На прэм'еры фільма «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (Велінгтан, 1 снежня 2003)
 
Імя пры нараджэнні: Ian Murray McKellen
Дата нараджэння: 25 мая 1939(1939-05-25) (74 гады)
Месца нараджэння: Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1964цяперашні час
IMDb: ID 0005212
 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Рыцар-бакалаўр
Ордэн Кавалераў Пашаны

Кінаўзнагароды:
«Залаты глобус» (1996)

Сэр Іэн Мюрэй Мак-Келен (англ.: Sir Ian Murray McKellen; нар. 25 мая 1939, Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Цяпер рэгулярна здымаецца ў буйнабюджэтных міжнародных кінапраектах (Магнета ў кінатрылогіі «Людзі Ікс», Гэндальф у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»).

Мак-Келен нарадзіўся ў сям'і інжынера. Перад пачаткам вайны разам з сям'ёй пераязджае ў шахцёрскі горад Віген на поўдні Ланкашыра. Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатр.

Па заканчэнні каледжа Мак-Келен абраў прафесію акцёра і стаў іграць у тэатры Белгрэйд. Праз тры гады акцёр пераехаў у Лондан. На працягу шасцідзесятых і сямідзесятых сыграў практычна ва ўсіх п'есах шэкспіраўскага рэпертуара. У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасэксуальнасць падчас інтэрв'ю радыёстанцыі Бі-Бі-Сі[1]. У 1990 годзе стаў адным з першых адкрытых геяў, ганараваных рыцарскай годнасцю[2][3]. З'яўляецца актывістам брытанскага руху за правы сексуальных і гендарных меншасцяў[4][5][6].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1966 ф Дэвід Коперфільд David Copperfield David Copperfield
1969 ф Абяцанне The Promise Leonidik
1969 ф Альфрэд Вялікі Alfred the Great Роджэр
1981 ф Служыцель кахання Priest of Love Лоўрэнс
1983 ф Крэпасць The Keep доктар Тэадор Куза
1983 ф Пунсовы першацвет The Scarlet Pimpernel Пол Шаўлін
1985 ф Клапатлівае сэрца Plenty Сэр Эндру Чарлсан
1985 ф Зіна Zina Кронфельд
1988 тф Млыны багоў Windmills of the Gods Чэйрман
1989 ф Скандал Scandal Джон Праф'юма
1993 ф Балада пра маленькую Джо The Ballad of Little Jo Персі Коркаран
1993 тф Зацягнутая музыка And the Band Played On Біл Краўз
1993 ф Апошні кінагерой Last Action Hero Смерць
1993 ф Шэсць межаў аддалення Six Degrees of Separation Джэфры Мілер
1994 ф Я згодны на ўсё I'll Do Anything Джон Эрл Мак-Алпайн
1994 ф Цень The Shadow доктар Рэйнхарт Лейн
1995 ф Джэк і Сара Jack & Sarah Уільям
1995 ф Рычард III Richard III Рычард III
1995 ф Каралеўская ласка Restoration Уіл Гейтс
1996 тф Распуцін Rasputin Мікалай II
1997 ф Схільнасць Bent дзядзька Фрэдзі
1997 ф Вялікія кампазітары Great Composers Пётр Чайкоўскі
1997 ф Панесены морам Swept from the Sea доктар Джэймс Кенэдзі
1998 ф Багі і монстры Gods and Monsters Джэймс Уэйл
1998 ф Здольны вучань Apt Pupil Курт Дзюсандэр
1999 ф Дэвід Коперфільд David Copperfield містар Крыкл
2000 ф Людзі Ікс X-Men Эрык Леншэр / Магнета
2001 ф Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring Гэндальф
2002 ф Уладар пярсцёнкаў: Дзве крэпасці The Lord of the Rings: The Two Towers Гэндальф
2003 ф Людзі Ікс 2 X2 Эрык Леншэр / Магнета
2003 ф Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King Гэндальф
2003 ф Эміль Emile Эміль
2005 мф Чароўная прыгода The Magic Roundabout Зебедзі
2005 ф Вар'яцтва Asylum доктар Пітэр Кліў
2005 с Coronation Street Coronation Street Мел Хатчрайт
2005 ф Няўдачнік Neverwas Гэбрыел Фінч
2006 ф Код да Вінчы The Da Vinci Code Сэр Лі Тыбінг
2006 ф Людзі Ікс: Апошняя бітва X-Men: The Last Stand Эрык Леншэр / Магнета
2006 мф Змывайся! Flushed Away Жаб
2007 ф Зорны пыл Stardust апавядальнік
2007 ф Залаты компас The Golden Compass Ёрык Бірнісан
2009 с Вязень The Prisoner Вязень нумар 2
2012 с Доктар Хто Doctor Who Вялікі Розум
2012 ф Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey Гэндальф
2013 ф Расамаха: Бессмяротны The Wolverine Эрык Леншэр / Магнета
2013 ф Хобіт: Пустэча Смога The Hobbit: The Desolation of Smaug Гэндальф
2013 с Распусныя Vicious Фрэдзі
2014 ф Хобіт: Туды і назад The Hobbit: There and Back Again Гэндальф
2014 ф Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні[7] X-Men: Days of Future Past Эрык Леншэр / Магнета

Зноскі

  1. Gandalf ist sauer(ням.) 
  2. Ian McKellen(англ.) 
  3. Біяграфія Іэна Мак-Келена(англ.) 
  4. Aim High (англ.) . the Lesbian & Gay Foundation. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  5. Ian McKellen becomes the Albert Kennedy Trust's new patron (англ.) . The Albert Kennedy Trust (5 January 2007).
  6. LGBT History Month 2007 Pre Launch (англ.) . LGBT History Month (20 November 2006).
  7. Singer, Bryan Thrilled to announce @ianmckellen118 & @SirPatStew are joining the cast of #XMEN #DaysOfFuturePast #magneto #professorX More to come... (англ.) . Twitter (2012-11-27). Праверана 1 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons