Генадзь Васілевіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Д |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
* 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32. |
* 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32. |
||
* Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31. |
* Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31. |
||
== Спасылкі == |
|||
* [http://www.sb.by/post/157712/ Виктор Корбут. Летописец из кельи Святого Игнатия] Беларусь сегодня, №5(2438) 2024 |
|||
{{Янка Купала}} |
{{Янка Купала}} |
Версія ад 10:38, 11 студзеня 2014
Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскага гісторыка-архіўны інстытут (1953) працаваў у архіўных установах ЛітССР. У 1956—1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў двух дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.
Дзейнасць
У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
Прызнанне
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».
Літаратура
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32.
- Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31.
Спасылкі
- Виктор Корбут. Летописец из кельи Святого Игнатия Беларусь сегодня, №5(2438) 2024