Воўк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (GR) File renamed: File:Wiki-Canis lupus.pngFile:Wiki-Canis lupus (tr).png Criterion 2 (meaningless or ambiguous name) · Current name is general. The text in the map is in Turkish. Outside Wikipedia...
Радок 13: Радок 13:
| children name = [[Падвід]]ы
| children name = [[Падвід]]ы
| children =
| children =
| range map = Wiki-Canis lupus.png
| range map = Wiki-Canis lupus (tr).png
| range map caption = Арэал падвідаў воўка
| range map caption = Арэал падвідаў воўка
| range map width =
| range map width =

Версія ад 00:26, 24 студзеня 2018

Воўк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canis lupus Linnaeus, 1758

Арэал падвідаў воўка

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180596
NCBI  9612
EOL  328607
FW  44860

Воўк, шэры воўк, звычайны воўк (Canis lupus) — драпежнае млекакормячае з сямейства сабачых. Разам з каётам (Canis latrans) і шакалам (Canis aureus) утварае невялікі род ваўкоў (Canis). Паводле вынікаў вывучэння паслядоўнасці ДНК і дрэйфу генаў, воўк з'яўляецца простым продкам свойскага сабакі, які звычайна разглядаецца як падвід ваўка.

Апісанне

Воўк — самая буйная сучасная жывёла ў сваім сямействе — даўжыня цела (без хваста) можа дасягаць 160 см, даўжыня хваста да 52 см, вышыня ў карку да 90 см; маса цела да 86 кг.

Афарбоўка шэрая; тундравыя ваўкі маюць святлейшую афарбоўку, пустынныя — шаравата-рудаватую.

Пашырэнне

Калісьці воўк меў значна большае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. У наш час яго арэал і агульная колькасць жывёл прыкметна зменшыліся, галоўным чынам у выніку чалавечай дзейнасці: змены прыродных ландшафтаў, урбанізацыі і масавага знішчэння. У многіх рэгіёнах свету воўк знаходзіцца на мяжы поўнага знікнення, хоць на поўначы мацерыкоў яго папуляцыя ўсё яшчэ застаецца стабільнай.

Асаблівасці біялогіі

Гэта спрытны і моцны звер, здольны нападаць на буйных ахвяр. Харчуецца пераважна жывёльнай ежай: дзікімі і хатнімі капытнымі, сабакамі, зайцамі, дробнымі грызунамі. У перыяд размнажэння ваўкі жывуць парамі, позняй восенню і ў пачатку зімы часам збіраюцца ў зграі да 10-12 звяроў. Кожная зграя мае свой участак, у межах якога яна перамяшчаецца і палюе. Ахвяр яны знаходзяць па паху і слядах, доўга праследуюць.

Увесну пасля 62-65 дзён цяжарнасці самкі прыносяць ад 3 да 10-13 (часцей 5) сляпых і бездапаможных ваўчанят, зрок з'яўляецца на 12-13-ы дзень. Толькі стэпавыя і пустынныя ваўкі рыюць норы, лясныя — выводзяць шчанят у логаве пад вывернутым дрэвам, у чаратах і іншых накрытых сухіх месцах. Падрослых ваўчанят бацькі кормяць адрыжкай са з'едзенага мяса, пазней — забітай здабычай. Увосень ваўчаняты пачынаюць выходзіць з дарослымі на паляванне. Ваўкі наносіць шкоду жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы.

У культуры

Літаратура