Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт пэндзля невядомага мастака апошняй чвэрці XVII ст. з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт пэндзля невядомага мастака апошняй чвэрці XVII ст. з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Трубы
Трубы
кашталян троцкі
8 сакавіка 1626 — 23 ліпеня 1633
Папярэднік Ян Ежы Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
25-ы кашталян віленскі
23 ліпеня 1633 — 20 ліпеня 1636
Папярэднік Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
крайчы вялікі літоўскі
1622 — 8 сакавіка 1626
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Мікалай Весялоўскі
стольнік вялікі літоўскі
1620 — 1622
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Мікалай Весялоўскі

Нараджэнне 16 чэрвеня 1589(1589-06-16)[1]
Смерць 20 ліпеня 1636(1636-07-20)[1][2] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[3]
Маці Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх
Жонка 1.Ганна Сапега
2.Ганна Соф'я Зяновіч
Дзеці 2. Сын і 3 дачок
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (16 чэрвеня 1589, Нясвіж — 20 ліпеня 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Аляксандра Людвіка.

Ганна з Сапегаў і Ганна Соф'я з Зяновічаў

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе (1599—1601), Аўгсбургу (1604-06); падарожнічаў па Італіі.

3 1609 на чале ўласных атрадаў удзельнічаў у еайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 прыняў удзел у аблозе ў 1611 Пскова-Пячэрскага манастыра і ў выправах у 1611-12 на Маскву. Пасол на сеймы 1613 і 1615. У 1614-20 староста рыжскі. Пры падтрымцы цесця, канцлера Л. Сапегі ў 1620 прызначаны стольнікам ВКЛ, у 1622 крайчым ВКЛ, у 1626 кашталянам трокскім. У 1632 удзельнічаў у абранні караля Уладзіслава IV, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім.

Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў Шыдловец у Польшчы, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім ваяв., Карэлічы і Лахву ў Навагрудскім ваяв. Пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя стаў нясвіжскім ардынатам. У 1622 купіў Блювенічы ў Брэсцкім ваяв. Праз шлюб з Ганнай Соф’яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім пав., Беліцу ў Аршанскім пав., Ворань у Полацкім ваяв., Прусавічы ў Мінскім ваяв.

Мецэнат, клапаціўся пра пашырэнне галерэі партрэтаў у Нясвіжы, фундаваў алтар Святога Міхаіла і ўсіх Анёлаў касцёла Святога Міхаіла, у 1635 годзе пацвердзіў і павялічыў бацькаў уклад царкве Святога Юрыя. Разбудаваў замак у Шыдлоўцы.

У 1618 годзе ажаніўся з Ганнай (1603—1627), дачкой канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі і Альжбеты Радзівіл (1586—1611). У 1628 годзе пабраўся шлюбам з Ганнай Соф’яй (пам. 1664), дачкой кашталяна полацкага Мікалая Багуслава Зяновіча і Ганны Хадкевіч (пам. 1620). У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Мікалай Францішак, памёр неўзабаве па нараджэнні
  • Кацярына, памёрла непаўналетняй
  • Альжбета Анастасія (1629—1688), бенедыкцінка ў Нясвіжы
  • Канстацыя Соф’я (1635—1687), кармелітка ў Вільні

Спачыў у родавай крыпце ў Нясвіжы. Запісаў 10 тыс. злотых на фундацыю курсу афіцыум, прысвечанага Найсвяцейшай Дзеве Марыі ў касцёле Божага Цела і такую ж суму на рамонт касцёла Святоў Яўхіміі ў Нясвіжы[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Albrycht Władysław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 81.
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Lulewicz H. Radziwiłł Albrycht Władysław h. Trąby (1589—1636) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/1, zeszyt 124. S. 142.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]