Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў
| Аляксандр Радзькоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
| Папярэднік | Пётр Брыгадзін | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Маскевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 ліпеня 1951 (74 гады) |
||||||
| Дзеці | Юлія Аляксандраўна Пярцова[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар педагагічных навук | ||||||
| Дзейнасць | матэматыка[1], педагогіка[1] і палітыка[1] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 1974—1997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)[2]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.
З 6 жніўня 2003 года па 2010 год працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].
А. М. Радзькоў таксама ўзначальваў РГА «Белая Русь», з’яўляючыся старшынёй аб’яднання.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[4].
Санкцыі ЕС і іншых краін
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду і ЗША як частка спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[5][6]. Тыя ж санкцыі былі прыменены да яго і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[7].
Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былога міністра адукацыі ён закрыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, распачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым[8][9]. Таксама Аляксандр Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсіфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[8][9].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае дзвюх дачок:
- Наталля Аляксандраўна Ігнаценка (11.09.1972 г.н.), беларуская дзіцячая пісьменніца[10][11].
- Юлія Аляксандраўна Пярцова (13.04.1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)[10][12].
Адзін з братоў, Міхаіл — гінеколаг, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Званні і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», 31 снежня 1998 года і 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[13][14].
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Вышэйшая школа, 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2.
- Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7.
Аляксандр Радзькоў з’яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 4 красавіка 2023.
- ↑ Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.
- ↑ Радьков освобожден от должности помощника Президента Республики Беларусь (руск.)
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ а б COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ а б Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
- ↑ Игнатенко Наталья Александровна
- ↑ Юлия Перцова
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. № 2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Дактары педагагічных навук
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Члены РГА «Белая Русь»
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Аўтары падручнікаў
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
