Карзюкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Карзюкі
Former Karziuki village (Minsk) p06.jpg
Рэшткі вёскі Карзюкі, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Карзюкі на карце Беларусі ±
Карзюкі (Беларусь)
Карзюкі
Карзюкі (Мінск)
Карзюкі

Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карзюкі пасля зносу, 2019 г.

Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім[1]. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага[2].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917)[3]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3].

У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Марыя Зінкевіч (1924—2010) — беларуская акцёрка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця»[4].

Зноскі

  1. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Карзюкі (недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Памяць, 1998, с. 592
  3. 3,0 3,1 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 204
  4. Над Сьвіслачай. У Карзюках. Родныя вобразы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]