Сталовая (Мінск)
Вёска
Сталовая
| ||||||||||
Стало́вая або Стало́ва — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва паказвае, што сяльцо належала «сталу» менскага войта[1], што пэўна вядома з межавання Менска ў 1557 годзе, гэта значыць яго даходы прызначаліся на ўтрыманне гэтага ўрадніка.
Упершыню згадана пад 1500 годам, калі вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў дагавор, якім менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і яго жонка «змовили» за баярына Менскага павета Пашка Радзівонавіча Талаконскага і аддалі за яго замуж сваю ўнучку Ждану Аўрамаўну, далі за ёй отчынны двор у Менску, а да гэтага — сяльцо Сталова (старабеларускай мовай Столово), якое Фёдар Пронкавіч і яго жонка купілі ў бацькі Талаконскага Радзівона. Такім чынам, першым вядомым уладальнікам Сталова быў баярын Радзівон Талаконскі. Потым ім валодалі менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і сын Радзівона Талаконскага — Пашка (Павел)[2]. У 1557 годзе сяло Сталовая, дзяржаўная ўласнасць.
Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1791 годзе вёска Сталове (Столове) маёнтка Грэбелька Мінскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе дзяржаўная ўласнасць.
Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1897 года засценак[3]. Паводле перапісу 1908 года ваколіца[4]. Паводле перапісу 1917 года былі вёска і засценак, у вёсцы ўсе вызнавалі сябе беларусамі, у засценку палякамі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў кастрычніку 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

З 1924 года вёска ў Самахвалавіцкім раёне Менскай акругі, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарадскога савета, з 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1930-я гады былі рэпрэсаваны прынамсі 6 ураджэнцаў вёскі[5][6][7][8][9][10].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён[11]. Вясковыя дамы захаваліся, месцяцца на прырэчнай частцы вуліцы Сямёнава (№ 38—97)[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 3.
- ↑ Груша А. І., с. 54.
- 1 2 Памяць 1998, с. 622.
- 1 2 Ярмоловичъ В. 1909, с. 194.
- ↑ Списки жертв — Петровский Викентий Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Петровский Станислав Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Стефанович Викентий Павлович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Стефанович Зенон Павлович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Таяновский Михаил Матвеевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Василевич-Пашкевич Элеонора Ивановна(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2025. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 384.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 160.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сталовая // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Столовая // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Груша А. І. Ваколіцы Менска і іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
- Jelski A. Stołowa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 364.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
