Дворышча (Мінск, усходняя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дворышча
Дворышча ў 2010 г.
Дворышча ў 2010 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Дворышча на карце Беларусі ±
Дворышча (Мінск, усходняя) (Беларусь)
Дворышча (Мінск, усходняя)
Дворышча (Мінск, усходняя) (Мінск)
Дворышча (Мінск, усходняя)

Дво́рышча — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе засценак Дворышча Сеніцкай воласці, 20 двароў, 120 жыхароў, у маёнтку Дворышча 1 двор, 34 жыхары[1]. У 1917 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 19 двароў, 138 жыхароў; побач засценак Дворышча (23 жыхары), хутар Дворышча Гарбуза (15 жыхароў), пазней зліліся ў адну вёску. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска.

Забудова вёскі захавалася, месціцца на вуліцы Дворышчы.

Працяг гэтай вуліцы ўключае і тэрыторыю ранейшай вёскі Бугрымаўка (карта 1797 г.), назва якой ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Bug-rim'as[3].

Зноскі

  1. Памяць 1998, с. 575.
  2. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 149.
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80 (Bug-), 129 (Rim-).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]