Альшэва (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Альшэва
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Альшэва на карце Беларусі ±
Мінск
Альшэва (Мінск)
Альшэва (Мінск) (Мінская вобласць)
Альшэва (Мінск)

Альшэ́ва — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Месцілася за 400 метраў на поўнач ад галоўнай брамы Кальварыі. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі фальварак ля Мінска. З 1934 года вёска ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Фрунзенскі раён. Ад назвы вёскі ўзнікла вуліца Альшэўская, пераназваная ў 1969 годзе ў вуліцу Альшэўскага[1]. Вясковыя дамы былі знесеныя ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, калі там пачалося будаўніцтва шматпавярховых дамоў[2]. Прыкладна на месцы вёскі цяпер месціцца будынак Выканаўчага камітэта Мінскага раёна і рог вуліц Альшэўскага і Бірузова[2].

У 2009 годзе сквер атрымаў назву Альшэўскі ў гонар вёскі. У 2017 годзе запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна атрымала назву Альшэўская.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]