Вялікае Мядзвежына
Выгляд
Вёска
Вялікае Мядзвежына
|
Вялі́кае Мядзве́жына, часам Нядзве́жына — колішняя вёска, з 1978 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню вёска згадваецца ў канцы XVIII ст. У 1917 годзе ўрочышча ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 11 двароў, 50 жыхароў. У 1924 годзе ў Бараўскім сельсавеце Заслаўскага раёна, у 1926 годзе заснаваная цагельня. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне (Бараўскі, потым Ждановіцкі сельсавет). 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[1]. У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[2].
Вёска часткова захавалася, месціцца па вуліцы і завулку Мядзвежына. Назву Мядзвежына носіць лесапарк на захад ад вёскі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 230.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Медвежино // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 71.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зьміцер Бартосік. Траса на забытых магілах . svaboda.org (4 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.