Беларускі незалежніцкі блок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі незалежніцкі блок — кааліцыя апазіцыйных партый і арганізацый Беларусі правацэнтрысцкай ідэалогіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны 27 кастрычніка 2009. Кааліцыйнае пагадненне аб стварэнні БНБ падпісалі сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, аб'яднання «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў, і Моладзевага хрысціянска-сацыяльнага саюзу «Маладыя дэмакраты» Аляксандр Шумкевіч[1].

Стваральнікі кааліцыі заяўляюць, што адкрытыя да супрацы з іншымі грамадска-палітычнымі сіламі Беларусі[2].

У дзень сваёй прэзентацыі «Беларускі незалежніцкі блок» вывесіў па ўсёй Беларусі 100 нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў[3].

Члены[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі