Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 2004 ў Літве прадстаўнікамі Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» і Народнай кааліцыі «5+» было падпісана пагадненне аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады.
26—27 мая 2007 адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. На ім была прынятая «Малая Канстытуцыя Беларусі», «Эканамічная платформа» і «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі». Сустаршынямі АДС былі абраныя тагачасны лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка (адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную і міжнародную працу), лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (адказны за распрацоўку пазітыўнай альтэрнатывы), лідар Партыі камуністаў Беларускае Сяргей Калякін (адказны за структурнае будаўніцтва), лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч (адказны за выбарчыя кампаніі). У Палітычную Раду АДС увайшлі прадстаўнікі буйных партый Беларусі, грамадскага сектара, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў.
9 сакавіка 2008 «Малады Фронт», спасылаючыся на ідэйнае і структурнае раз’яданне суб’ектаў АДС[1], выйшаў са складу кааліцыі[2].
27 кастрычніка 2008 Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» заявіла пра спыненне дзеяння дамовы аб стварэнні АДС, матывуючы гэта адыходам часткі суб’ектаў АДС ад прынцыпаў фармавання кааліцыі[3].
Члены[правіць | правіць зыходнік]
- Аб’яднаная грамадзянская партыя
- Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
- Беларуская партыя жанчын «Надзея»
- Беларуская партыя працоўных
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
- Кампанія «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва»
- Рух «За Свабоду»