Саюз левых партый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз левых партый
Дата заснавання 17 снежня 2006

Саюз левых партый — грамадска-палітычная кааліцыя партый камуністычнай і сацыял-дэмакратычнай ідэалогій. Створана 17 снежня 2006 г.[1] «у мэтах кансалідацыі ўсіх прагрэсіўных сіл грамадства ў імя дэмакратычных пераменаў да лепшага»[2]. Спробы зарэгістраваць СЛП не ўвянчаліся поспехам.

На ўстаноўчай канферэнцыі ў Чарнігаве (Украіна) апроч падпісання дамовы аб стварэнні Саюза левых партый дэлегаты прынялі статут аб’яднання, праграмную заяву і заяву ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідара БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна.

У кастрычніку 2010 г. на аснове Саюза левыя партыі пачалі працэс стварэння «Платформы левых сіл на прэзідэнцкіх выбарах»[3].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Сустаршынямі саюза сталі лідары трох партый: Сяргей Калякін (ПКБ), Анатоль Ляўковіч (БСДП (Грамада), Алена Яськова (партыя жанчын «Надзея»). Чацвёртым сустаршынёй стаў Аляксандр Бухвостаў — кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы 2-га Кангрэса дэмакратычных сіл. У склад Цэнтральнага савета на парытэтнай аснове ўвайшоў 31 чалавек, у склад кантрольна-рэвізійнай камісіі — 4.

Члены кааліцыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі