Беларуская народная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская народная партыя
Лідар Віктар Іванавіч Цярэшчанка
Заснавальнік Віктар Іванавіч Цярэшчанка
Дата заснавання 5 лістапада 1994
Дата роспуску 1999

Беларуская народная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Утворана 5 лістапада 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі.

Асноўныя мэты: пабудова унітарнай, дэмакратычнай, суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў народна-гаспадарчыя працэсы на аснове правядзення палітычных, эканамічных і дзяржаўна-прававых рэформаў; забяспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку.

На парламенцкіх выбарах 1995 партыя атрымала 1 мандат. Пасля канстытуцыйнага крызісу 1996 і расфарміравання Вярхоўнага Савета XIII-га склікання, дэпута ад партыі В. Цярэшчанка, нягледзячы на выказваннае жаданне працаваць у складзе Палаты прадстаўнікоў, апынуўся за рысай 110 дэпутатаў новага парламента. Пасля вышэйапісаных падзей, партыя дэ-факта спыніла існаванне.

У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю.