Беларуская партыя зялёных
Jump to navigation
Jump to search
Белару́ская па́ртыя зялёных (БПЗ) — палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Створана 30 снежня 1992 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Зялёная рада. Асноўная мэта — забеспячэнне грамадзянам Беларусі права пражывання ў здаровым асяроддзі, удзел у распрацоўцы заканадаўчых актаў па ахове навакольнага асяроддзя і падрыхтоўцы праектаў рашэнняў, у тым ліку альтэрнатыўных, якія маюць дачыненне да аховы і аздараўлення навакольнага асяроддзя. Найбольшыя арганізацыі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Салігорску, Светлагорску. 20 чэрвеня 1998 года партыя спыніла сваё існаванне.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская партыя зялёных // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.. — С. 420.