Беларуская партыя працоўных
Беларуская партыя працоўных | |
---|---|
Лідар | Аляксандр Бухвостаў |
Дата заснавання | 2009 |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Колькасць членаў | 1 025 (2009) |
Беларуская партыя працоўных — незарэгістраваная палітычная партыя ў Беларусі.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Пабудова ў Рэспубліке Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадства і стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Працэс стварэння партыі пачаўся яшчэ ў 2004 г., адразу пасля ліквідацыі Беларускай партыі працы. Міністэрства юстыцыі Беларусі абвінаваціў партыю ў сістэматычным парушэнні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статуту.
26 ліпеня 2009 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд партыі. У ім удзельнічала 65 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Старшынёй быў абраны Аляксандр Бухвостаў. Намеснікамі старшыні партыі абраны Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімовіч. На з'ездзе таксама былі прыняты праграма і статут БПП. 20 кастрычніка 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла партыі ў рэгістрацыі, бо «фактычная колькасць заснавальнікаў меншая за мінімальна дапушчальную колькасць, неабходную для стварэння палітычнай партыі»[1]..
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. аргкамітэт партыі падтрымаў кандыдатуру С. Калякіна ад партыі левых «Справядлівы свет»[2].
Зноскі
- ↑ Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных . Наша Ніва (20 кастрычніка 2009). Праверана 24 лістапада 2019.
- ↑ Беларуская партыя працоўных падтрымала вылучэнне Сяргея Калякіна . Радыё Рацыя (24 мая 2015). Праверана 24 лістапада 2019.