Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
Абрэвіятура РКСКППГА
Дэвіз За моцную і квітнеючую Беларусь
Мэта Падтрымка Аляксандра Лукашэнкі
Тып арганізацыі Выбарчая лучнасць
Заснаванне
Дата заснавання 10 студзеня 2001

Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў (РКСКППГА) — выбарчая лучнасць зацікаўленых згуртаванняў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, заснаваная 10 студзеня 2001 года. Заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі, Партыі працы і справядлівасці, Рэспубліканскай партыі і 17 грамадскіх аб’яднанняў[1]. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года ў ёй бралі ўдзел кіраўнікі 36[2] таварыстваў, што разам мелі звыш 4 мільёнаў членаў[3]. На тых выбарах РКСКППГА паставіла на кожным выбарчым участку па 3 назіральнікі, каб тыя ў сваіх пратаколах сведчылі пра адсутнасць парушэнняў, якія знаходзілі апазіцыйныя назіральнікі[4]. Падчас выбарчай кампаніі кіраўнік яе Сакратарыята Міхаіл Вобразаў заклікаў праваахоўныя органы да сілавых акцый[5]. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года да яе складу ўваходзілі кіраўнікі 43 таварыстваў, што разам мелі больш за 5 мільёнаў членаў[6].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

У працы савета бралі ўдзел наступныя партыі:

  1. аграрная — Міхаіл Шыманскі, старшыня;
  2. камуністычная — Георгій Атаманаў і Ігар Катляроў, сакратары Цэнтральнага камітэта (ЦК), і Сяргей Касцян, 2-і сакратар;
  3. патрыятычная — Мікалай Улаховіч, старшыня;
  4. працы і справядлівасці — Віктар Сакалоў, 1-ы намеснік;
  5. рэспубліканская — Уладзімір Белазор, старшыня, і Віктар Віткоўскі, намеснік;
  6. сацыяльна-спартыўная — Уладзімір Александровіч, старшыня.

Удзельнікамі з ліку грамадскіх аб’яднанняў былі:

  1. «26 красавіка» — Міхаіл Вобразаў, старшыня;
  2. «Адзінства» — Марыя Худая, старшыня;
  3. «Баявое брацтва без межаў» — Віктар Сівохін, старшыня;
  4. Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — Анатоль Новікаў, старшыня, і Міхаіл Самонаў, намеснік;
  5. Беларускае педагагічнае таварыства — Леанід Ціханаў, старшыня;
  6. Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на вадзе — Анатоль Голуб, старшыня;
  7. Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі — Ніна Іванова, старшыня;
  8. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — Людміла Пастаялка, старшыня, і Антон Раманоўскі, генеральны сакратар;
  9. Беларуская асацыяцыя дырэктараў школ — Уладзімір Разумовіч, старшыня;
  10. Беларуская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў — А. В. Валошын, старшыня;
  11. Беларуская асацыяцыя педагогаў — Мікалай Фамічоў, старшыня;
  12. Беларуская бібліятэчная асацыяцыя — Пётр Лапо, старшыня;
  13. Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя — Валянцін Радзівонаў, 1-ы намеснік;
  14. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — Аляксандр Бабіцкі, старшыня;
  15. Беларускі аграпрамысловы саюз (да 2004-га «Беларускі савет калгасаў») — Аляксей Скакун, старшыня;
  16. Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый — Леанід Аверын і Аляксандр Юшкевіч, старшыні;
  17. Беларускі камітэт міру — Віктар Парфёнаў, старшыня;
  18. Беларускі літаратурны фонд — Мікалай Чаргінец, старшыня;
  19. Беларускі патрыятычны саюз моладзі — В. Л. Кашталян, сакратар ЦК, і Аляксандр Далжэўскі, 2-і сакратар;
  20. «Беларускі прафесарскі сход» — Валерый Чардынцаў, старшыня, і Яўген Таўкачоў, намеснік[7];
  21. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — Міхаіл Орда, 1-ы сакратар ЦК;
  22. Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў — Наталля Андрэйчык, намесніца;
  23. Беларускі саюз афіцэраў — Дзмітрый Іваноў і Яўген Мікульчык, старшыні;
  24. Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда — Марыя Ягадніцына, старшыня[8];
  25. Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане — Уладзімір Тоесцеў, старшыня;
  26. Беларускі саюз жанчын — Надзея Ермакова, старшыня, і Т. Г. Камароўская і Галіна Начоўкіна, намесніцы;
  27. Беларускі саюз журналістаў — Рыгор Сакалоўскі, 1-ы намеснік;
  28. Беларускі саюз кампазітараў — Ігар Лучанок, старшыня;
  29. Беларускі саюз прадпрымальнікаў — Сяргей Пірожнік, намеснік[3];
  30. Беларускі фонд міру — Марат Ягораў, старшыня;
  31. «Белая Русь» (Гродна) — Вітольд Песціс, старшыня;
  32. «Веды» — Васіль Стражаў, старшыня, і Канстанцін Украінец, 1-ы намеснік;
  33. «Войскі казацкай гвардыі» — Сяргей Новікаў, загаднік;
  34. «Грамадзяне за нацыянальную бяспеку» — Марыя Восіпава, старшыня;
  35. Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь — Пётр Лебедзеў, намеснік;
  36. «Дынама» — Юрый Бародзіч, старшыня;
  37. «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» — Віктар Чыкін, старшыня, і Леанід Школьнікаў, намеснік;
  38. Ліга абароны правоў чалавека — Яўген Новікаў, старшыня;
  39. Мінская пісьменніцкая арганізацыя — Павел Вараб’ёў, старшыня;
  40. «Паслы славянства» — Таіса Бондар, старшыня;
  41. «Русь» — Іван Корда і Генадзь Уласаў, старшыні;
  42. «Саюз» — Геральд Маньшын, старшыня;
  43. «Саюзная грамадская палата» — Аляксандр Шычкоў, намеснік выканаўчага сакратара;
  44. Усебеларускае аб’яднанае казацтва — Мікалай Ярковіч, вярхоўны атаман;
  45. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — Леанід Козік, старшыня, і Аляксандр Мікша, намесьнік;
  46. «Чарнобыльскі бусел» — Наталля Парукова, старшыня;
  47. «Экалагічная ініцыятыва» — Юрый Салаўёў, старшыня[9];
  48. «Яднанне» — Вадзім Баравік, старшыня[10].

Зноскі

  1. Памагатыя Лукашэнкі імкнуцца падтрымаць лідара, што рухнуў. Хартыя’97 (11 студзеня 2001). Праверана 28 снежня 2011.
  2. Сяргей Протас. Праблема «чорнага» PR перад выбарамі прэзідэнта паўстала асабліва востра. Улада і грамадства. Звязда, № 173-174 (25 жніўня 2001). Праверана 19 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  3. а б За моцную і квітнеючую Беларусь. Улада і грамадства. Звязда, № 182 (24298) (5 верасня 2001). Праверана 13 снежня 2011.
  4. Сяргей Каралевіч. Кандыдаты зарэгістраваныя. Афіцыйна. Звязда, № 165 (24281) (15 жніўня 2001). Праверана 28 снежня 2011.
  5. Перадвыбарны спектр меркаванняў. Улада і грамадства. Звязда, № 185-186 (8 верасня 2001). Праверана 28 снежня 2011.
  6. Віктар Лоўгач. Толькі беларускі народ у адпаведнасці з Канстытуцыяй павінен вырашыць: быць або не быць новаму тэрміну прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. БелТА. Звязда, № 214 (25227) (9 верасня 2004). Праверана 13 снежня 2011.
  7. Сяргей Каралевіч. Рэспубліканскі каардынацыйны савет стварае рух у падтрымку А. Лукашэнкі. Улада і грамадства. Звязда, № 121 (24237) (14 чэрвеня 2001). Праверана 13 снежня 2011.
  8. Зварот. Улада і грамадства. Звязда, № 32 (25621) (11 лютага 2006). Праверана 14 снежня 2011.
  9. Зварот членаў Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў да грамадзян Беларусі. Улада і грамадства. Звязда, № 215-216 (10 верасня 2004). Праверана 13 снежня 2011.
  10. За моцную і квітнеючую Беларусь. Улада і грамадства. Звязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 13 снежня 2011.