Белгіпс
Белгіпс | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 4 верасня 1944 |
Ранейшыя назвы | Мінскі гіпсавы завод |
Заснавальнікі | Савет Народных Камісараў БССР |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | будаўніцтва |
Прадукцыя |
гіпсакардонныя лісты пазагрэбнявыя гіпсавыя пліты сухія будаўнічыя сумесі |
Сайт | belgips.by |
ААТ «Белгіпс» — беларуская кампанія па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў[ru], якая размешчана ў Мінску.[1]
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адзіны вытворца ў Рэспубліцы Беларусь будаўнічых матэрыялаў з гіпсу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пастановай Савета Народных Камісараў БССР № 539 ад 4 верасня 1944 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Мінскага гіпсавага завода. Ўвядзенне ў эксплуатацыю адбылося 14 красавіка 1948 года, праектная магутнасць цэха гіпсу складала 48 000 тон у год. 1 студзеня 1949 года на базе гіпсу была арганізавана вытворчасць перагародачных пліт праектнай магутнасцю 150 000 кв. м. 13 траўня 1952 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці гіпсакардону. 20 верасня 1960 года запушчаны ў працу электрафільтры тыпу С13-7,5 у мэтах увагі пытанням экалогіі навакольнага асяроддзя. 20 верасня 1974 года вытворчыя магутнасці па выпуску будаўнічага гіпсу былі павялічаны з 53 да 176,5 тыс. тон. у год.
Зноскі
- ↑ Елена Авринская. Директор ОАО «Белгипс»: степень готовности нового завода в Гатово — более 90 % (руск.) , Агентство «Минск-Новости» (29 мая 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт