Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча
53°53′45″ пн. ш. 30°19′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектызм
Архітэктар П. Камбураў, М. М. Маркаў
Будаўніцтва 18891892 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000016шыфр 513Г000016
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Магілёў. Помнік архітэктуры эклектызму. Узведзены ў 18891892 гг. (архітэктары П. Камбураў, М. М. Маркаў) на тэрыторыі Задубровенскага пасада (сучасная вул. Вароўскага, 29).

Да 1956 года ў будынку размяшчалася Магілёўскае педагагічнае вучылішча фізвыхавання[1].

Цяпер у будынку размешчаны Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак на высокім цокальным паверсе. Да цэнтральнай часткі далучаныя больш кароткія бакавыя карпусы, якія ўтвараюць унутраны дворык. У цэнтры па восі галоўнага ўваходу спачатку размяшчалася царква, злучаная з будынкам крытым пераходам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, завершаным атыкам з трохвугольным шчытом, першы паверх аддзелены гарызантальнымі цягамі, аздоблены рустам, сцены завершаны карнізным поясам з сухарыкамі. Вокны першага і другога паверхаў прамавугольныя з плоскімі ліштвамі і замковымі камянямі, трэцяга паверху — арачныя, упрыгожаныя сандрыкамі. Планіроўка калідорная, у цэнтральнай частцы былі класныя, у бакавых крылах (маюць самастойныя ўваходы) — жылыя і дапаможныя памяшканні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]