Ленінградская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Ленінградская, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Ленінградская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Вуліца Ленінградская №6, выгляд з боку Прывакзальнай плошчы
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Кастрычніцкі
Маскоўскі
Працягласць 400 метраў[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна
Назва ў гонар Санкт-Пецярбург
Commons-logo.svg Ленінградская вуліца на Вікісховішчы

Вуліца з боку Міхайлаўскага сквера

Ленінградская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паблізу ад чыгуначнага вакзала. Названая ў гонар горада Леніграда.

На вуліцы размешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад перасячэння вуліц Карла Маркса (з'яўляецца яе працягам) і Свярдлова, ідзе паралельна праспекту Незалежнасці і злучаецца з вуліцай Бабруйскай. Працягласць — 400 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'явілася ў XIX стагоддзі, звязвала вакзал Лібава-Роменскай чыгункі і цэнтр горада. Да 1877 года называлася Лібава-Роменская, у 1877—1914 гадах — Пецярбургская, у 1914—1924 гадах — Петраградская[2].

На месцы сённяшняга гарадка БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэнне другаснага праезда да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградская 6) знаходзілася губернская жандарская ўправа. У 1917 годзе Мінскі Савет працоўных і салдацкіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газеты «Звязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандр Мяснікоў. Пазней тут размясціўся 4-ы корпус медінстытута.

У 1928 годзе, калі быў знесены Маскоўскі вакзал, вуліца стала адным з важных пад'язных шляхоў да Прывакзальнай плошчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела, але пасля вайны адноўлена.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вуліца Ленінградская — Google Карты
  2. Менск — гісторыя па фотаздымках
  3. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]