Падгацце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Падгацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Падгацце на карце Беларусі ±
Падгацце (Беларусь)
Падгацце
Падгацце (Мінская вобласць)
Падгацце

Падга́цце[1] (трансліт.: Padhaccie, руск.: Подгатье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26,5 км ад Мінска, 18,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад гаццю. Гаць — насціл з бярвёнаў або галля праз топкае месца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX ст. вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (яна ж Маркаўшчына). Належала да дамена Самуэлева, уласнасць Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў[2], з 1879 года ўласнасць Эмерыка Чапскага.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 год — 11 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 13 двароў, 88 жыхароў
  • 1917 год — 9 двароў, 59 жыхароў
  • 1960 год — 61 жыхар
  • 1999 год — 17 жыхароў
  • 2002 год — 5 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 год — 6 жыхароў
  • 2012 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў[3]

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дальняя вуліца
  • Дачная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Палявая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1887, с. 383.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]