Віктар Анатольевіч Гайсёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Гайсёнак)
Віктар Анатольевіч Гайсёнак
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы
31 кастрычніка 2008 — 11 лютага 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Павел Латушка
Пераемнік Аляксандр Авяр'янаў
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі
19 мая 2000 — 18 лютага 2005
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валянцін Фісенка
Пераемнік Аляксандр Сычоў

Нараджэнне 6 чэрвеня 1950(1950-06-06) (73 гады)
Дзеці дачка
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Дзейнасць фізік, дыпламат
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Гасцілавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў в. Гасцілавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Вучань А. М. Саржэўскага. Працаваў у БДУ — асістэнт кафедры, ад 1986 года — дэкан фізічнага факультэта, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкафедральнага аддзялення апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Даследаванне ўплыву эфекту нелінейнасці на спектральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 19881990 гг. — сакратар парткама БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынання і выпрамянення святла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».

З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністр адукацыі.

З 1994 г. па 19 мая 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

19 мая 2000 г. указам прэзідэнта № 275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла першага класу[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генеральнаму дырэктару ЮНІДО.

З сакавіка 2005 года — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 31 кастрычніка 2008 года да 11 лютага 2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 года[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізіцы лазернага выпраменьвання, спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, нелінейнай оптыцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. № 275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса» (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. № 595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша» (руск.)
  3. Новы беларускі пасол у Польшчы распачаў працу(недаступная спасылка)
  4. Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні»
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гайсёнак Віктар Анатольевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]