Горад Гюмры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гюмры
Գյումրի
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Gyumrigeneralview.jpg
Краіна
Марз
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Вышыня цэнтра
1500 м
Насельніцтва
146 тыс.[1] чалавек (2010)
Шчыльнасць
5,527 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (312)
Паштовыя індэксы
3101-3126
Аўтамабільны код
45 am
Афіцыйны сайт
Горад Гюмры (Арменія)
Горад Гюмры

Гюмры (арм. Գյումրի, да 1840 г. — Кумайры, у 1840—1924 — Александропаль, у 1924—1991 — Ленінакан) — другі па велічыні горад у Арменіі, размешчаны ў 126 кіламетрах ад Ерэвана, на Шыракскім плато, на ўсход ад ракі Ахуран. Цэнтр марза Шырак.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны Гюмры, які захаваў у сабе рысы старажытнага горада, размешчаны на вышыні 1550 метраў над узроўнем мора, у паўночна-заходняй часткі Арменіі. Знаходзіцца ў 8—9 бальнай сейсмічнай зоне. Гюмры перасякаецца цяснінамі Чэркез, Джаджур і інш.

Рэльеф раўнінны, пакрыты азёрамі, рэкамі і лававых масівамі магутнасцю ў 350 метраў. Расліннасць стэпавая. У рачных далінах растуць акацыя, клён, ясень і інш

Клімат засушлівы. Зімой бываюць моцныя маразы да -41 градуса па Цэльсіі. Летам параўнальна горача: да 36. На працягу года выпадае трохі ападкаў (у сярэднім 500 мм). Паветра адрозніваецца гаючымі ўласцівасцямі. На працягу года Гюмры атрымлівае каля 2500 гадзін сонечнага святла і цяпла.

Наваколлі Гюмры багатыя будаўнічымі матэрыяламі — туфам, базальтам, дыятамітамі, глінай, а таксама ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі.

Па прамой лініі ад Гюмры да Чорнага мора — 196 км, да Каспійскага — 384 км.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]