Горад Франкфурт-на-Майне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Франкфурт-на-Майне
ням.: Frankfurt am Main
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 50°06′49″ пн. ш. 8°40′47″ у. д. / 50.113611° пн. ш. 8.679722° у. д. (G) (O) (Я)50°06′49″ пн. ш. 8°40′47″ у. д. / 50.113611° пн. ш. 8.679722° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Федэральная зямля
Бургамістр
Петэр Фелдман
Першае згадванне
Плошча
248,31 км²
Вышыня НУМ
112 м
Насельніцтва (2012)
687 775 чалавек
Шчыльнасць
2770 чал./км²
Тэлефонны код
+49 69
Паштовыя індэксы
60001–60599, 65901–65936
Аўтамабільны код
F
Афіцыйны сайт
гарады-пабрацімы

Франкфурт-на-Майне (Германія)
Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне

Від на Франкфурт з маста Flößerbrücke

Франкфурт-на-Майне (ням.: Frankfurt am Main [ˈfʁaŋkfʊɐt am ˈmaɪn] ) — пяты паводле велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Адзін з буйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёна Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама буйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з'яўляецца таксама важным транспартным цэнтрам.

Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў г.зв. Вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн.

Франкфурт вядомы вялікай колькасцю небаскробаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе.

Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Каля чвэрці жыхароў не з'яўляюцца грамадзянамі ФРГ.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада ўпершыню згадваецца ў адной з грамат у 794 годзе як Frankonovurd, што азначае брод франкаў. Згодна са старажытнай легендай, кароль франкаў Карл Вялікі, адступаючы са сваімі войскамі ў час вайны з саксамі, выйшаў да ракі Майн. Пры гэтым ён не ведаў, як пераправіцца на другі бок ракі. У гэты час белы алень перайшоў раку ў мелкім месцы, і такім чынам паказаў шлях каралю.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад ляжыць па абодвух баках ракі Майн на паўднёвым усходзе горнага масіву Таўнус у паўднёва-заходняй Германіі. Ён распасціраецца на 23,4 км з захаду на ўсход і на 23,3 км з поўначы на поўдзень. Вышэйшая кропка (212 м над узроўнем мора) ляжыць у раёне Зэкбах, ніжэйшая (88 м.) на беразе Майна ў раёне Зіндлінген.

Франкфурт знаходзіцца ў адным з цяплейшых рэгіёнаў Германіі. У перыяд з 1971 па 2000 сярэднегадавая тэмпература складала 10,1 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 611 мм. Пры гэтым самым цёплым месяцам быў ліпень (19,4 °C), самым халодным — студзень (1,6 °C)[1].

Раёны горада[правіць | правіць зыходнік]

Горад падзелены на 46 раёнаў (Ortsteile), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 118 гарадскіх акруг (Stadtbezirke). 46 раёнаў аб'яднаны ў 16 акруг (Ortsbezirke) наступным чынам:

16 акруг (Ortsbezirke) Франкфурта
Акруга (Ortsbezirk) Раёны (Ortsteile) Колькасць жыхароў (2011)
1. Цэнтр І (Innenstadt I) Стары горад (Altstadt), Прывакзальны раён (Bahnhofsviertel), Галус (Gallus), Гутлёйтфіртэль (Gutleutviertel), Цэнтр (Innenstadt) 44.183
2. Цэнтр ІI (Innenstadt II) Бокенхайм (Bockenheim), Вестэнд-Поўнач (Westend-Nord), Вестэнд-Поўдзень (Westend-Süd) 57.629
3. Цэнтр ІII (Innenstadt III) Нордэнд-Усход (Nordend-Ost), Нордэнд-Захад (Nordend-West) 51.671
4. Цэнтр ІV (Innenstadt IV) Борнхайм (Bornheim), Остэнд (Ostend) 56.723
5. Поўдзень (Süd) Аэрапорт (Flughafen), Нідэррад (Niederrad), Обэррад (Oberrad), Заксэнхаўзэн-Поўнач (Sachsenhausen-Nord), Заксэнхаўзэн-Поўдзень (Sachsenhausen-Süd) 91.662
6. Захад (West) Шванхайм (Schwanheim), Грызхайм (Griesheim), Нід (Nied), Хёхст (Höchst), Зіндлінген (Sindlingen), Цайльсхайм (Zeilsheim), Унтэрлідэрбах (Unterliederbach), Зосэнхайм (Sossenheim) 125.057
7. Сярэдні Захад (Mitte-West) Хаўзэн (Hausen), Праўнхайм (Praunheim ), Родэльхайм (Rödelheim) 38.919
8. Паўночны Захад (Nord-West) Хедэрхайм (Heddernheim), Нідэрурзэль (Niederursel) 35.961
9. Сярэдняя Поўнач (Mitte-Nord) Дорнбуш (Dornbusch), Эшэрсхайм (Eschersheim), Гінхайм (Ginnheim) 49.616
10. Паўночны Усход (Nord-Ost) Беркерсхайм (Berkersheim), Банамес (Bonames), Франкфуртэр Берг (Frankfurter Berg), Экенхайм (Eckenheim), Пройнгесхайм (Preungesheim) 44.180
11. Усход (Ost) Фехенхайм (Fechenheim), Рыдэрвальд (Riederwald), Зэкбах (Seckbach) 31.068
12. Кальбах/Рыдберг (Kahlbach/Riedberg) - 7.882
13. Ніжні Эрленбах (Nieder-Erlenbach) - 4.583
14. Хархайм (Harheim) - 4.155
15. Ніжні Эшбах (Nieder-Eschbach) - 11.487
16. Берген-Энкхайм (Bergen-Enkheim) - 17.891

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Карла Вялікага перад музеем гісторыі ў Франкфурце

Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснага Франкфурта з'явіліся прыблізна 2000 гадоў да н.э., яшчэ ў каменным веку.

Пасля пераможнага паходу рымскага імператара Даміцыяна ў 83/84 г. н.э. рымляне захапілі рэгіён Таўнус і пабудавалі тут свае ваенныя лагеры. Галоўны з іх знаходзіўся на рацэ Ніда на тэрырыторыі сучаснага раёна Франфурта Хедэрнхайм. Каля 260 г. рымляне былі выцеснены з гэтага рэгіёна геманскімі плямёнамі.

Упершыню назва Франкфурт упамінаецца ў сувязі з сазывам т.зв. Франкфурцкага Сінода (схода царкоўных прадстаўнікоў Франкскай Імперыі), інцыяванага каралём франкаў Карлам Вялікім у 794 годзе. У 843 годзе, пасля падзелу Франкскай Імперыі, Франкфурт становіцца цэнтрам яе ўсходняй часткі.

У 1152 князь Фрыдрых І Барбароса быў абраны ў Франкфурце германскім каралём, што стала пачаткам традыцыі абрання германскіх каралёў, а пазней і імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў гэтым горадзе аж да 19 века.

У 1848—1949 гадах у Франкфурце ў Паўльскірхе (Pauluskirche) адбываюцца паседжанні першага свабодна абранага нямецкага парламента.

Падчас другой сусвенай вайны ў 1943-44 гадах горад быў практычна цалкам разбураны ў выніку налётаў авіяцыі. 26 сакавіка 1945 Франкфурт быў заняты войскамі ЗША.

Падчас абрання сталіцы ФРГ у 1949, Франкфурт быў спачатку фаварытам, але саступіў Бону з прычыны падтрымкі апошняга Конрадам Адэнаўэрам.

У 1968 у горадзе адчынена першая лінія метро.

У 1998 Франкфурт абраны месцам знаходжання Еўрапейскага Цэнтральнага Банка.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Франкфурт з'яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Згодна з рознымі аўтарытытнымі рэйтынгамі ён уваходзіць дзясятак важнейшых фінансавых цэнтраў свету[2][3]. Тут месцяцца Еўрапейскі цэнтральны банк, Бундэсбанк, а таксама штаб-кватэры буйнейшых немецкіх банкаў (сярод іншых Deutsche Bank, Commerzbank, KfW, DZ Bank).

Франкфурцкая фондавая біржа (ФФБ) пад упраўленнем Deutsche Börse — галоўная фондавая біржа Германіі. Каля 98 % гандлю акцыямі нямецкіх прапрыемств адбываецца на ФФБ і XETRA, элекіроннай пляцоўцы Deutsche Börse, трэцяй па велічыні фондавай біржы Еўропы пасля London Stock Exchange і NYSE Euronext.

Акрамя таго ў Франкфурце знаходзяцца нямецкія штаб-кватэры трох асноўных рэйтынгавых агенстваў, Standard & Poors, Moody's і Fitch Ratings.

Гарадскія кірмашовыя традыцыі маюць даўнюю гісторыю, а сёння ў Франкфурце праводзяцца буйныя выставачныя мерапрыемствы — Internationale Automobil-Ausstellung (IAA, выстаўка аўтамабільнай індустрыі), Frankfurter Buchmesse (кніжная выстаўка), Ambiente (выстаўка спажывецкіх тавараў), Frankfurt Musikmesse (музычная выстаўка), Achema (хімічная і фармацэўтычная выстаўка).

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Выбары ў Гарадскі Савет (Stadtverordnetenversammlung) адбываюцца кожныя пяць гадоў. На апошніх выбарах, якія прайшлі 27 сакавіка 2011, бальшыню галасоў атрымалі хрысціянскія дэмакраты (30,5 % галасоў). Другое месца занялі Зялёныя з 25,8 % галасоў.

Обер-бургамістрам (Oberbürgermeister) горада з'яўляецца прадстаўнік СПДГ Петэр Фельдман (Peter Feldmann), які на выбарах у сакавіку 2012 перамог у другім туры ХДС-кандыдата Борыса Райна (Boris Rhein), набраўшы 57,4 % галасоў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Сетка чыгуначнага транспарту

Франкфурт-на-Майне з'яўляецца аднім з галоўных транспартных вузлоў Еўропы. Франфурцкі аэрапорт займае па колькасці пасажыраў трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў і парыжскага Шарль-дэ-Голь. У 2012 годзе праз яго было перавезена 57,5 млн пасажыраў і 2,0 млн тон грузаў. Аэрапорт Франкфурт-Хан (Frankfurt-Hahn) знаходзіцца каля 120 кіламетраў ад горада ў захаднім кірунку.

Паблізу Франкфурцкага аэрапорту перасякаюцца аўтабаны A 5 (Hattenbacher Dreieck-Basel) і A 3 (Arnheim-Linz). Гэтае скрыжаванне, вядомае пад назвай Франкфурцкі крыж (Frankfurter Kreuz), самае ажыўленае ў Германіі (каля 320.000 аўтамабіляў у дзень).

Франкфурцкі галоўны вакзал адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Найдаўжэйшы прамы чыгунаны маршрут, праходзячы праз Франкфурт-на-Майне гэта Базель-Масква.

Грамадскі транспарт горада ўключае прыгарадныя цягнікі (S-Bahn), метро (U-Bahn), аўтобусныя і трамвайныя лініі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Франкфурце знаходзяцца два ўніверсітэта і шмат спецыялізаваных адукацыйных і навукова-даследчых устаноў.

Універсітэт імя Гётэ[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшая і самая вядомая вышэйшая навучальная ўстанова горада — Універсітэт імя Гётэ (Goethe-Universität Frankfurt am Main), чыя кампусы размешчаны ў раёнах Бокенхайм, Вестэнд і Рыдберг. У раёне Нідэррад знаходзіцца ўніверсітэцкі шпіталь. Акрамя таго ў Вестэндзе размяшчаецца прэстыжная бізнес-школа ўніверсітэта.

Універсітэт прыкладных навук[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Mузеі[правіць | правіць зыходнік]

У Франкфурце ёсць каля 60 музеяў і выстаў, якія знаходзяцца пераважна па абодвух берагах Майна. На т.зв. Музейным беразе (раён Заксэнхаўзэн на поўдні Франкфурта) месцяцца наступныя музеі: Штэдэль (Städel), Лібігхаўз (Liebieghaus), Музей камунікацыі (Museum für Kommunikation; былы Музей Пошты), Нямецкі архітэктурны музей (Deutsches Architekturmuseum), Нямецкі музей фільмаў (Deutsches Filmmuseum), Музей сусветных культур (Museum der Weltkulturen), а таксама Музей прыкладнога мастацтва (Museum für Angewandte Kunst). Штогод, пачынаючы з 1988 года, у апапошнія выходныя жніўня тут адбываецца Свята Музейнага берага (Museumsuferfest). Кожны год больш за тры мільёна чалавек наведваюць гэты фэст, падчас якога музеі адкрыты да позняй ночы і адна картка дазваляе ўваход ва ўсе музеі-ўдзельнікі. Пры гэтым уздоўж Майна на шматлікіх сцэнах адбываюцца музычныя і танцавальныя прадстаўленні, у кіёсках прадаюцца тавары рамесленага вырабу, ювелірныя ўпрыгажэнні і вопратка, пад адкрытым небам праходзяць выстаўкі мастакоў.

Музеі Франкфурта можна падзяліць у наступныя катэгорыі:

Галоўныя мастацкія музеі і галерэі ўключаюць акрамя Штэдэля і Музея прыкладнога мастацтва выстаўку Шырн (Schirn).

Да гістарычных музеяў адносяцца Франкфуртскі гістарычны музей (Historisches Museum), Яўрэйскі музей (Jüdisches Museum) і Археалагічны музей (Archäologisches Museum).

Да катэгорыі Тэхнічныя музеі належаць паміж іншага вышэйзгаданы Музей камунікацыі, музей Experiminta і Музей транспарту (Verkehrsmuseum Frankfurt am Main).

Катэгорыя Прыродазнаўчыя музеі ўключае перад усім сусветна вядомы Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей (Senckenberg Naturmuseum).

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Франкфурце размяшчаюцца розныя спартыўныя каманды і клубы:

Значныя спартыўныя мерапрыемствы, якія адбываюцца штогод:

  • Frankfurt-City-Triathlon, спаборніцтвы па трыятлону ў жніўні
  • Frankfurt-Marathon, гарадскі марафон у кастрычніку
  • Rund um den Finanzplatz Eschborn-Frankfurt (Вакол фінансавай пляцоўкі Эшборн-Франкфурт), велагонка
  • Ironman Germany, спаборніцтвы па трыятлону ў ліпені
  • JPMorgan Chase Corporate Challenge, спаборніцтвы па бегу
  • Frankfurter City-Halbmarathon, паўмарафон у сакавіку
  • Hessen tanzt (Гесен танчыць), буйны турнір спартыўных танцаў

Асноўныя спартыўныя збудаванні Франкфурта:

  • Commerzbank-Arena, футбольны стадыён
  • Frankfurter Volksbank Stadion, футбольны і лёгкаатлетычны стадыён
  • Fraport Arena, баскетбольная і гандбольная зала
  • Лядовы каток
  • Іпадром Нідэррад

У Франкфурце снаходзяцца штаб-кватэры нямецкага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Нямецкага футбольнага саюза.

Варта ўбачыць[правіць | правіць зыходнік]

Небаскробы Франкфурта[правіць | правіць зыходнік]

Франкфурт-на-Майне, як ніякі іншы горад Еўропы, адметны вялікай колькасцю небаскробаў, якія будуюцца ў горадзе з 50-х гадоў 20-га стогоддзя. З гэтай прычыны Франкфурт часта называюць Mainhattan (гэта назва нагадвае Манхэтан у Нью-Ёрку).

Назва будынка Вышыня (м.) Год пабудовы Колькасць паверхаў
1. Commerzbank Tower 259 1997 63
2. Messeturm 257 1990 70
3. Westend Tower (DZ Bank) 208 1993 53
4. Maintower 200 2000 55
4. Tower 185 200 2011 55
6. Trianon (DekaBank) 186 1993 47
7. Opernturm 170 2009 42
8. Silver Tower 166 1978 32
9. Westend Gate (Marriot Hotel) 162 1976 44
10. Deutsche Bank I 155 1984 40
10. Deutsche Bank II 155 1984 38

Будаўніцтва новай штаб-кватэры Еўрапейскага Цэнтральнага Банка (185 м, 201 м з антэнай на даху) павінна быць завершана ў 2013 згодна з планам.

Старая Опера[правіць | правіць зыходнік]

Старая Опера ў Франкфурце

Былы оперны тэатр выкарыстоўваецца сёння як канцэртная зала і месца правядзення святочных мерапрыемстваў. Будынак Старай Оперы (Alte Oper) ў стыле неа-рэнесанс, спраектаваны берлінскім архітэктарам Рыхардам Люкэ (Richard Lucae), быў адчынены ў 1880. На адкрыцці прысутнічаў імператар Вільгельм І, які адзначыў: «У Берліне я б сябе такога дазволіць не змог». Будаўніцтва была фінансавана жыхарамі горада і каштавала 6,8 млн залатых марак. У 1937 тут адбылась прэм'ера оперы «Карміна Бурана» Карла Орфа. У сакавіку 1944 будынак быў моцна разбураны ў выніку бамбарзіроўкі з паветра. Пасля шматгадовых дэбатаў будынак быў адноўлены і зноў адчынены ў 1981. На фасадзе будынка знаходзіцца надпіс: «Праўдзіваму, прыгожаму, добраму».

Галоўны вакзал[правіць | правіць зыходнік]

Франкфурцкі галоўны вакзал

Франкфурцкі галоўны вакзал — адзін з найбуйнейшых і найбольш важных у Германіі.

Тупіковы вакзал быў адчынены ў 1888 годзе і з'яўляецца сёння з 350.000 падарожнікамі і наведвальнікамі штодзень трэцім паводле пасажыраабароту вакзалам пасля вакзалаў у Гамбургу і Мюнхене (па 450.000 падарожнікаў і наведвальнікаў). Будаўніцтва вакзала цягнулася пяць гадоў. Да 1915 года, калі быў пабудаваны вакзал у Лейпцыгу, гэта быў буйнейшы вакзальны будынак у Еўропе. Даўжыня будынка сёння 270 м (у 1888 годзе — 210 м), вышыня 30 м. Вялізная зала з платформамі (усяго 24 пуці) падзелена сёння пяцью нефамі (першапачаткова тры нефа і 18 пуцей). Фасад будынка ў стылі неарэнесасу ўпрыгожваюць ляпныя фігуры. Пад вакзалам знаходзяцца падземныя станцыі метро і прыгарадных цягнікоў.

Стары горад[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны стары горад знаходзіцца на беразе Майна. Пасля амаль поўнага разбурэння праз авіяўдары ў час Другой сусветнай вайны частка будынкаў была адноўлена. Галоўнымі славутасцямі старога горада з'яўляюцца Імператарскі сабор (Kaiserdom), плошча Ромерберг (Römerberg), царква Св. Паўла (Paulskirche), а таксама дом, у якім нарадзіўся Іаган Вольфганг фон Гётэ (Goethe-Haus).

Імператарскі сабор Св. Варфаламея — гэта самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, пабудаваны паміж 1250 і 1514 гадамі, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Перад саборам знаходзіцца Археалагічны сад (Archäologische Garten) з раскопкамі рымскага перыяду, а таксама перыяду Каралінгаў.

Ля цэнтральнай плошчы гораду Ромерберг знаходзіцца ратуша (Ромер), пабудаваная ў 14 стагоддзі, і Старая царква Св. Мікалая. На балконе ратушы звычайна святкуюцца перамогі мясцовых спартыўных каманд, а таксама чэмпіянаты па футболу.

У царкве Св. Паўла праходзілі ў 1948/1949 гг. паседжанні Нацыянальнага сходу, першага свабодна абранага нямецкага парламента.

Мосты праз Майн[правіць | правіць зыходнік]

Абодва берагі Майна становяцца ўсё больш прывабным раёнам Франкфурта. Гэтаму садзейнічаюць праекты па развіццю музейнай набярэжнай і рэканструкцыі берагавых збудаванняў, будаўніцтва новага мікрараёна ў былым Заходнім порце а таксама архітэктурна прэтэнцыёзныя мосты праз Майн. Alte Brücke (Стары мост), які ўпершыню згадваецца ў 1222 годзе, лічылася на працягу стагоддзяў самай важнай пабудовай горада. Eiserner Steg (Жалезны мост), адкрыты ў 1869 годзе пешаходны мост, з'яўляецца адной з славутасцей горада. Від з аднаго з мостаў на Стары горад і небаскробы часта выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі ў якасці ілюстрацыі для сюжэтаў з Франкфурта.

У апошнія гады на ўсход ад цэнтру горада на паўночным і паўднёвым берагах Майна з'явліся два вялікія пляжныя начныя клубы. Таксама на беразе Майна знаходзіцца Gerbermühle — папулярны турыстычны рэстаран, які ўвайшоў у гіторыю літаратуры як месца сустрэч Гётэ з Марыянай фон Віллемер, аўстрыйскай актрысай і танцоўшчыцай.

Заксэнхаўзен[правіць | правіць зыходнік]

Раён Заксэнхаўзен, які знаходзіцца на паўднёвым беразе Майна, упершыню згадваецца ў 1192 годзе. З часоў Сярэднявечча тут жылі галоўным чынам рыбакі, сельскагаспадарчыя рабочыя і рамеснікі. З 18-га і 19-га стагоддзя тут таксама ўсё больш сяліліся заможныя жыхары. З гэтага часу Заксэнхаўзен становіцца папулярным раёнам з збалансаваным спалучэннем рознічнага гандлю і рэстаранаў. Сёння акрамя добра вядомых сваім яблачным віном і традыцыйнай кухняй рэстарацый, такіх як Wagner і Gemaltes Haus, тут таксама знаходзяцца сучасныя кактэйль-бары

Архітэктурнай дамінантай Заксэнхаўзэна з'яўляецца царква Dreikönigskirche, пабудаваная ў 1875—1881 гадах. Уздоўж Майна ляжыць т.зв. Музейны бераг, дзе месцяцца галоўныя музеі Франкфурта. Кожную другую суботу тут таксама адбываецца азін з найбуйнейшых блашыных рынкаў Германіі .

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

У Франкфурце выдаюцца две шматтыражныя нямецкія газеты — ліберальна-кансерватыўная Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг (Frankfurter Allgemeine Zeitung) і левалібеальная Франкфуртэр Рундшаў (Frankfurter Rundschau). Таксама тут знаходзяцца цэнтральныя нямецкія прадстаўніцтва агенстваў навін Асашыэйтэд Прэс (Associated Press) і Ройтэрс (Reuters).

Кулінарыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Яблачнае віно (Apfelwein)
  • Зялёны соус (Grüne Sauce)
  • Ручны сыр з музыкай (Handkäs mit Musik)
  • Франкфурцкія сасіскі (Frankfurter Würstchen)
  • Рабрынкі з кіслай капустай (Rippchen mit Kraut)

Адметныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэадор Адорна — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з галоўных прадстаўнікоў Крытычнай грамадскай тэорыі, нарадзіўся ў Франкфурце ў 1903 годзе. З 1921 па 1924 ён вывучаў у Франкфурцкім універсітэце філасофію, сацыялогію, псіхалогію і музыку. З 1949 па 1969 (пасля вяртання з эміграцыі) Адорна выкладаў у гэтай навучальнай установе філасофію і сацыялогію. Ён таксама кіраваў Інстытутам сацыяльных даследванняў пры ўніверсітэце. Погляды Адорна мелі вялікі ўплыў на нямецкае студэнцтва ў 60-х гадах 20-га стагоддзя.
  • Васіль Быкаў — вядомы беларускі пісьменнік, жыў і працаваў у Франкфурце з 2001 па 2002 ў рамках праекту Гарады прытулку, атрымаўшы запрашэнне ад Ведамства Мультыкультурных Спраў і Франкфурцкага Кніжнага Кірмашу [4].
  • Іаган Вольфганг фон Гётэ — нямецкі паэт, грамадскі дзеяч і прыродазнаўца. Нарадзіўся і вырас у Франкфурце. У 1971 г., пасля заканчэння вучобы ў Страсбурге, Гётэ адчыніў у Франкфурце адвакатскую кантору, якая праіснавала да яго ад'езду ў Веймар у 1775 г. У гэты перыяд ён напісаў сярод іншага раман Пакуты маладога Вертэра (1774).
  • Барыс Кіт — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Жыве ў Франкфурце з 1972 г. «Мне вельмі падабаецца тут. У сэрцы я ж еўрапеец» — сказаў Б. Кіт на імпрэзе, прысвечанай яго 100-гадоваму юбілею [5].
  • Майер Амшэль Ротшыльд — заснавальнік вядомага аднайменнага франкфуртскага банка.
  • Ганна Франк — нямецкая дзяўчынка яўрэйскага паходжання, якая пасля прыхода Гітлера да ўлады хавалась ад нацысткага тэрору разам з сям'ёй у Нідэрландах. Аўтар сусветна вядомага Дзённіка Ганны Франк — дакумента, які аблічае нацызм. Ганна Франк нараділась у Франкфурце і жыла там да 1933 г.
  • Эрых Фром — нямецка-амерыканскі філосаф і псіхааналітык. Нарадзіўся і жыў у Франкфурце да сваёй эміграцыі ў ЗША ў 1934 г. Кіраўнік сацыяльна-псіхалагічнага аддзела франкфуртскага Інстытута сацыяльных даследванняў з 1930 па 1934.
  • Ота Ган — нямецкі хімік. Выхадзец з Франкфуту адкрыў у 1938 г. разам з Лізэ Майтнер і Фрыдрыхам Штрасманам расшчапленне ўрана. Атрымаў у 1944 г. Нобелеўскую прэмію.
  • Артур Шапенгаўэр — нямецкі філосаф. Пераехаў у 1833 з Берліна, дзе ў гэты час пачалась эпідэмія халеры, у Франкфурт і жыў тут да сваёй смерці ў 1860. У сваім дзённіке Шапенгаўэр так апісвае прычыны выбара Франкфурта: «Здаровы клімат. Прыгожыя мясціны. Прыемнасці вялікіх гарадоў. Лепшая чытальня. Прыродна-гістарычны музей. Лешыя тэатры, опера і канцэрты. Больш англічан. Лепшыя кавярні. Нядрэннае надвор'е. Зэнкенбергская бібліятэка. Няма паводак.» [6]
  • Роланд Кох — нямецкі палітык.
  • Фрыдрых Вёлер — нямецкі хімік.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]