Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя
Краіна
Тып воінскае фарміраванне

Грэцкая добраахвотніцкая гвардыя (сербск.: Грчка добровољачка гарда, грэч. Ελληνική Εθελοντική Φρουρά) — самы буйны і добра арганізаваны ваенны рух добраахвотнікаў з Грэцыі, які прымаў удзел у Баснійскай вайне на баку баснійскіх сербаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы атрад замежных добраахвотнікаў прыбыў у Боснію ў 1993 годзе. Яго колькасць не перавышала 30 чалавек. Аднак, да сакавіка 1995 года, кантынгент грэчаскіх баевікоў папоўніўся: прыбылі каля ста новых байцоў, пераважна гэта былі ўдзельнікі такіх радыкальных ультраправых арганізацый[1], як Хрысі Аўгі.

Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя ўвайшла ў склад Дрынскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Сербскай. На чале замежнага фарміравання стаялі сербскія афіцэры[2]. Большасць удзельнікаў гвардыі былі матываваныя тым, што лічылі неабходнасцю аказаць дапамогу сваім «праваслаўным братам» сербам у баі. Да гэтага іх заклікаў яшчэ арцыбіскуп Серафім[3].

Актыўную падтрымку ГДГ аказваў генерал Ратка Младзіч[4].

Срэбраніца[правіць | правіць зыходнік]

Члены фарміравання прымалі актыўны ўдзел у баях у Срэбраніцы, дзе па сцвярджэнні баснійскіх мусульман і МТБЮ была ўчыненая разня і пацярпела вялікая колькасць мусульман[5]. Грэчаскія добраахвотніцкія падраздзяленні паднялі тут свой нацыянальны сцяг пасля падзення горада. У доказ гэтаму служаць відэазапіс падзей і ўрыўкі з перахопленых перамоваў арміі баснійскіх сербаў, у якім быў канкрэтны запыт Ратка Младзіча падняць сцяг у гонар замежнікаў[5].

Як паведамляе агенцтва France Presse, дзясяткі грэчаскіх добраахвотнікаў прынялі ўдзел у разні мясцовых баснякоў[4][1]. Меркавана Радаван Караджыч пасля ўзнагароджваў замежных камбатантаў[6]. У верасні 1995 года чацвёра байцоў ГДГ былі ўдастоены Ордэна Белага Арла[2].

У 2005 годзе грэчаскі дэпутат Андрэас Андрыянопулас заклікаў правесці расследаванне. 10 ліпеня 2005 года 163 навукоўцаў, журналістаў і палітычных актывістаў выступілі з заклікам да ўрада краіны афіцыйна папрасіць прабачэння перад ахвярамі Срэбраніцы за жорсткасць сваіх грамадзян, якія добраахвотна прымалі ўдзел у канфлікце[7].

У 2007 годзе ў грэчаскай нацыяналістычнай газеце «Eleftheri ora Kyriakos Katharios» напісана, што члены гвардыі не ўдзельнічалі ў масавых забойствах, аднак, яны прызнавалі прысутнасць грэчаскага сцяга. Таксама было заяўлена, што ўзнагароды, атрыманыя ад сербскага кіраўніцтва, не былі звязаныя з дадзеным інцыдэнтам[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Неонацисты из Греции на войне в Югославии | Военно-добровольческое движение(недаступная спасылка)
  2. а б Bosnian Institute News: The Kontraktniki : Russian mercenaries at war in the Balkans(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 мая 2012.
  3. ΤΟ ΒΗΜΑ — Το κλούβιο «αβγό του φιδιού» — σχετικά άρθρα(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана 26 ліпеня 2019.
  4. а б OMRI Daily Digest II, No. 136, 14 July 1995. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2020. Праверана 3 мая 2012.
  5. а б http://www.srebrenica.nl/Content/NIOD/English/srebrenicareportniod_en.pdf
  6. en:Greek Volunteer Guard#refMichas2002
  7. а б The BALKAN Human Rights Web Pages Архівавана 16 студзеня 2015 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]