Джэймс Абрам Гарфілд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джэймс Эйбрам Гарфілд)
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Абрам Гарфілд
James Abram Garfield
James Abram Garfield, photo portrait seated.jpg
сцяг
20-ы прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка — 19 верасня 1881
Віцэ-прэзідэнт: Чэстэр Артур
Папярэднік: Ратэрфард Хейс
Пераемнік: Чэстэр Артур
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ад 19-й выбарчай акругі Агая
сцяг
4 сакавіка 1863 — 3 сакавіка 1881
Папярэднік: Альберт Рыдл
Пераемнік: Эзра Тэйлар
 
Партыя: Рэспубліканская партыя
Адукацыя: Hiram College[d] і Williams College[d]
Веравызнанне: вучні Хрыста[1]
Нараджэнне: 19 лістапада 1831(1831-11-19)
Морэленд-Хілз, штат Агая
Смерць: 19 верасня 1881(1881-09-19) (49 гадоў)
Лонг-Бранч, штат Нью-Джэрсі
Пахаванне: Lake View Cemetery[d]
Бацька: Abram Garfield[d]
Жонка: Лукрэцыя Гарфілд
Дзеці: Eliza Garfield[d], Harry Augustus Garfield[d], James Rudolph Garfield[d] і Abram Garfield[d]
 
Ваенная служба
Гады службы: 1861-1863
Прыналежнасць: ЗША
Род войскаў: пяхота
Званне: генерал-маёр
Камандаваў: брыгада
Бітвы: Грамадзянская вайна ў ЗША
 
Аўтограф: James Abram Garfield Signature.svg

Джэймс Абрам Гарфілд (англ.: James Abram Garfield, 19 лістапада 1831 — 19 верасня 1881 — 20-ы прэзідэнт ЗША (сакавік — верасень 1881 г.), рознабакова адораны самавук, военачальнік і актывіст Рэспубліканскай партыі. Гарфілд служыў дзевяць тэрмінаў у Палаце прадстаўнікоў і быў абраны ў Сенат да вылучэння яго кандыдатуры ў Белы дом, ад апошняй пасады ён адмовіўся калі ўжо быў абраным прэзідэнтам. Гарфілд — адзіны за ўсю гісторыю ЗША прэзідэнт, абраны на гэтую пасаду ў бытнасць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Быў цяжка паранены праз тры месяцы пасля ўступлення на пасаду і памёр праз два з паловай месяцы ад наступстваў няўдалага лячэння.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці Гарфілд знаходзіўся ў цяжкіх умовах на ферме ў Агаё з сваёй аўдавелай маці. Ён працаваў на розных працах, у тым ліку на лодцы на канале. Пачынаючы з 17 гадоў, ён наведваў некалькі школаў у Агаё, затым вучыўся ў Вільямс Каледжы ў Вільямтауне, штат Масачусэтс, які ён скончыў у 1856 годзе. Праз год, Гарфілд стаў займацца палітыкай як рэспубліканец. Ён ажаніўся на Лукрэцыі Рудольф ў 1858 годзе і служыў у Сенаце штата Агаё (1859-1861). Гарфілд выступіў супраць аддзялення Канфедэратаў, служыў у якасці генерал-маёра ў войску Саюза падчас амерыканскай грамадзянскай вайны, ўдзельнічаў у баях каля Мідл-Крык, Шайло і Чыкамозе. Ён быў упершыню абраны ў Кангрэс у 1862 годзе як прадстаўнік 19-ай акругі Агаё. На працягу пряцяглай службы ў Кангрэсе пасля грамадзянскай вайны Гарфілд цвёрда падтрымліваў залаты стандарт і атрымаў рэпутацыю ўмелага прамоўцы. Гарфілд першапачаткова пагадзіўся з радыкальнымі рэспубліканскімі поглядамі адносна Рэканструкцыі, але пазней выступаў за ўмераны падыход да забеспячэння выканання грамадзянскіх правоў вольнаадпушчанікаў.

На рэспубліканскім кангрэсе ў Чыкага з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 1880 года Гарфілд падтрымліваў кандыдатуру свайго сябра Шэрмана, але калі ні Шэрман, ні Грант не атрымалі большасці, то сам Гарфілд быў абвешчаны кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла. Правёўшы кампанію пярэдняга ганка, Гарфілд ўпэўнена перамог дэмакрата Уінфілда Скота Хэнкока. Абраны ў прэзідэнты, ён уступіў на гэтую пасаду ў сакавіку 1881 з цвёрдым намерам пакласці канец дэмаралізацыі сваёй партыі.

Дасягненні Гарфілда як прэзідэнта ўключаюць у сябе адраджэнне прэзідэнцкай улады супраць сенатарскай фракцыйнасці ў справах выканаўчых прызначэнняў, павелічэнне моцы амерыканскіх ваенна-марскіх сілаў, а таксама барацьба з карупцыяй ў паштовым ведамстве, усё гэта падчас яго надзвычай кароткага тэрміну на пасадзе. Гарфілд зрабіў прыкметныя дыпламатычныя і судовыя прызначэння, у тым ліку Вярхоўнага суда ЗША. Ён выкарыстаў паўнамоцтвы прэзідэнта, калі ён кінуў выклік магутнаму сенатар з Нью-Ёрка Роска Конклінгу, прызначыўшы Уільяма Х. Робертсана на высокааплатную пасаду Калектара порта Нью-Ёрк, у выніку распачаўся скандал, які скончыўся пацвярджэннем Робертсона і адстаўкаў Конклінга з Сенату. Гарфілд выступаў за сельскагаспадарчыя тэхналогіі, адукацыю электарата і грамадзянскія правы афра-амерыканцаў. Ён таксама прапанаваў істотную рэформу дзяржаўнай службы, якая ў канчатковым рахунку, была прынята Кангрэсам у 1883 годзе і падпісана ў якасці закона Пендлтон аб рэформе грамадзянскай службе пераемнікам Гарфілда Чэстэрам Артурам. Тэрмін пасады перапыніўся смерцю Гарфілда праз 200 дзён, большасць з іх ў хваробе пасля нападу, таму Гарфілда мала памятаюць, акрамя факту яго забойства; гісторыкі часта пазбягаюць ад пералічэння яго ў рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША з-за кароткай працягласці яго прэзідэнцтва.

Зноскі

Шаблон:Кабінет Джэймса Гарфілда