Ельня (прыток Сажа)
Ельня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 170 км² |
Расход вады | 0,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё |
• Каардынаты | 53°15′23″ пн. ш. 31°15′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка |
• Каардынаты | 53°26′56,99″ пн. ш. 31°07′19,17″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Краснапольскі раён, Слаўгарадскі раён |
— выток, — вусце |
Е́льня — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.
Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага раёна, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Старынка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Схілы даліны вышынёй 5—6 м, спадзістыя. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага раёна адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань складае 4—8 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Сяцко Ф. І. Ельня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 266. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)