Конкурс песні Еўрабачанне 1996
| Конкурс песні Еўрабачанне 1996 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 18 мая 1996 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Мортэн Харкетам і Інгвілд Брын |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 23 |
| Вяртанне | |
| Адмовіліся ад удзелу | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄1995 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 1996 — 41-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 18 мая 1996 года ў горадзе Осла (Нарвегія) на сцэне канцэртнай залы «Осла Спектрум». З-за вялікай колькасці краін, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе, была прадстаўлена новая сістэма адбору. Колькасць удзельнікаў была абмежавана 23-ма, уключаючы краіну-пераможцу мінулага конкурсу (Нарвегія).
Папярэдні адбор праводзіўся на аснове прадстаўленага аўдыёзапісу. Кожная заяўка, працягласцю не больш трох хвілін, вдпраўлялася на аўдыёкасеце ў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз у Жэневе. Зборнік з усіх песень, атрыманых да вызначанай даты, быў разасланы ўсім удзельнікам. Кожная краіна выбірала журы з 8 чалавек, якія выбіраліся па тых жа прынцыпах, што і для фіналу конкурсу. Гэтае журы ацэньвае кожную песню, паказваючы ачкі ў сакрэтным бланку. Выніковыя ачкі дасылаліся ЕВС на працягу 24 гадзін. Для прадухілення прадузятасці перададборачнае журы не магло быць часткай журы фіналу. Вынікі былі абвешчаныя на наступны дзень, і ў гэты ж час прайшла жараб’ёўка выступленняў удзельнікаў фіналу. У выніку папярэдняга адбору Германія адзіны раз у гісторыі апынулася за рамкамі фіналу конкурсу.