Конкурс песні Еўрабачанне 1956

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 1956
Дата
Фінал 24 мая 1956
Правядзенне
Месца правядзення Тэтр Куурсаль,

Лугана, Швейцарыя

Вядучы(я) Лаэнгрын Філіпела
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Швейцарыі RTSI
Удзельнікі
Колькасць краін 7 (па 2 песні ад кожнай)
Дэбют Сцяг БельгііБельгія
Сцяг ГерманііГерманія
Сцяг ІталііІталія
Сцяг ЛюксембургаЛюксембург
Сцяг НідэрландаўНідэрланды
Сцяг ФранцыіФранцыя
Сцяг ШвейцарыіШвейцарыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання У кожнай краіне было па 2 журы, якія ацэньвалі кожную песню адзнакамі ад 1 да 10
Пераможная песня Сцяг Швейцарыі «Refrain» (Швейцарыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
Няма 1957

Конкурс песні Еўрабачанне 1956 — першы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 24 мая 1956 года ў Лугана (Швейцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусцілі гэты конкурс, бо тэлекампаніі гэтых краін правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання абвясціў толькі песню-пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.

Адзіны раз у гісторыі конкурса кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзве песні. Пры гэтым у ходзе выбару пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швейцарскаму журы было дазволена галасаваць ад імя дэлегацыі Люксембурга.

Спіс удзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Мова[1] Артыст Песня Пераклад Месца[2] Балы
01 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Нідэрландская Jetty Paerl «De vogels van Holland» «Птушкі з Галандыі» 2 -
02 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя Нямецкая Lys Assia «Das alte Karussell» «Старая карусель» 2 -
03 Сцяг Бельгіі Бельгія Французская Fud Leclerc «Messieurs les noyés de la Seine» «Спадары, патанулыя у Сене» 2 -
04 Сцяг Германіі Германія Нямецкая Walter Andreas Schwarz «Im Wartesaal zum großen Glück» «У зале чакання шчасця» 2 -
05 Сцяг Францыі Францыя Французская Mathé Altéry «Le temps perdu» «Страчаны час» 2 -
06 Сцяг Люксембурга Люксембург Французская Michèle Arnaud «Ne crois pas» «Не веру» 2 -
07 Сцяг Італіі Італія Італьянская Franca Raimondi «Aprite le finestre» «Адчынiце вокны» 2 -
08 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Нідэрландская Corry Brokken «Voorgoed voorbij» «Скончана назаўсёды» 2 -
09 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя Французская Lys Assia «Refrain» «Прыпеў» 1 102
10 Сцяг Бельгіі Бельгія Французская Mony Marc «Le plus beau jour de ma vie» «Самы цудоўны дзень у маім жыцці» 2 -
11 Сцяг Германіі Германія Нямецкая Freddy Quinn «So geht das jede Nacht» «Гэтак працягваецца кожную ноч» 2 -
12 Сцяг Францыі Францыя Французская Dany Dauberson «Il est là» «Ён тут» 2 -
13 Сцяг Люксембурга Люксембург Французская Michèle Arnaud «Les amants de minuit» «Закаханыя ў поўнач» 2 -
14 Сцяг Італіі Італія Італьянская Tonina Torrielli «Amami se vuoi» «Кахай мяне, калі хочаш» 2 -

Зноскі

  1. Eurovision Song Contest 1956. The Diggiloo Thrush. Праверана 4 March 2012.
  2. Scoreboard results. Eurovision Song Contest 1956. ЕВС. Праверана 11 June 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]