Конкурс песні Еўрабачанне 1999

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 1999
Дата
Фінал 29 мая 1999
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Ізраіля Палац сходаў Біньяней Хаўма, Іерусалім, Ізраіль
Вядучы(я) Ігаль Равід, Дафна Дэкель і Сігаль Шахмон
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Ізраіля IBA
Удзельнікі
Колькасць краін 23
Вяртанне Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Сцяг Даніі Данія
Сцяг Ісландыі Ісландыя
Сцяг Літвы Літва
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Грэцыі Грэцыя
Сцяг Паўночнай Македоніі Рэспубліка Македонія
Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Славакіі Славакія
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Швецыі «Take Me to Your Heaven» (Швецыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1998 2000

Конкурс песні Еўрабачанне 1999 — 44-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 29 мая 1999 года ў горадзе Іерусалім (Ізраіль) на сцэне Палаца сходаў «Біньяней Хаўма». Другое Еўрабачанне, якое тэрытарыяльна праводзілася не на тэрыторыі Еўропы. Першае было ў 1979 годзе.

Адбыліся змены, якія тычацца мовы выканання, у адпаведнасці з якімі цяпер кожны ўдзельнік быў вольны сам абіраць мову песні. Акрамя таго, арганізатар больш не быў абавязаны выкарыстоўваць жывое аркестравае суправаджэнне.

Колькасць удзельнікаў была скарочана да 23. Недастатковы сярэдні бал прымусіў Фінляндыю, Грэцыю, Македонію, Венгрыю, Румынію, Славакію і Швейцарыю ўзяць гадавы перапынак, і іх замянілі леташнія пасіўныя ўдзельнікі Боснія і Герцагавіна, Данія, Ісландыя, Латвія і Літва. Аднак 23 кастрычніка 1998 года Латвія з-за фінансавых праблем вырашыла не браць удзелу ў конкурсе. Яе замяніла Партугалія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]