Югаславія на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Югаславія

Югаславія

Вяшчальнік JRT (1961-1992)
Адбор
Удзелы
Удзелы 27
Першы выступ 1961
Лепшы вынік 1 (1989)
Горшы вынік Апошняе, 1964
Спасылкі

Старонка краіны.

eurovision.tv/country/yu…

Югаславія ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1961 па 1992, прапусціўшы пры гэтым конкурсы з 1977 па 1980, а таксама ў 1985. За ўсю гісторыю свайго ўдзелу Югаславія змагла аднойчы здабыць перамогу, гэта адбылося ў 1989, калі краіну прадстаўляў гурт Riva, з песняй Rock me.

Першай удзельніцай у 1961 годзе стала Ліліана Пятровіч, яна заняла на конкурсе 8-е месца. У цэлым акрамя перамогі 1989 года, лепшыя вынікі на конкурсе ад Югаславіі паказалі Лола Навакавіч у 1962, Даніэль у 1983 і гурт Novi fosili ў 1987, усе яны ў гады свайго ўдзелу занялі чацвертыя месцы.

У 1991 годзе пачаўся працэс распада Югаславіі, аб сваёй незалежнасці аб'явілі Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія і Харватыя. Што датычыцца Сербіі і Чарнагорыі, яны пагадзіліся захаваць цесны саюз, і такім чынам склалі скарочаную версію Югаславіі. Такім чынам Югаславія ў асобе Сербіі і Чарнагорыі ўдзельнічала ў конкурсе 1992 года. Гэта быў апошні югаслаўскі ўдзел.

З 1993 года Боснія і Герцагавіна, Славенія і Харватыя пачалі асобны ўдзел у конкурсе. Македонія прыядналася да конкурса ў 1998 годзе, а Сербія і Чарнагорыя (у складзе адной краіны) у 2004. Аднак потым краіна таксама распалася, і з 2007 года Сербія і Чарнагорыя прымаюць удзел у конкурсе асобна адна ад другой.

За 27 гадоў удзелу Югаславія атрымала 1013 балаў.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1961 Ліліана Пятровіч Сербскахарвацкая Неке давне звезде Некаторыя старажытныя зоркі 8 9
Паўфіналаў не было
1962 Лола Навакавіч Сербскахарвацкая Не пали светло у сумрак Не палі святло ў прыцемках 4 10
1963 Віцэ Вукаў Сербскахарвацкая Бродови Караблі 11 3
1964 Сабахудзін Курт Сербскахарвацкая Живот је склопио круг Жыццё прайшло поўны круг 13 0
1965 Віцэ Вукаў Сербскахарвацкая Чежња Туга 12 2
1966 Берта Амброж Славенская Brez besed Без слоў 7 9
1967 Ладо Лескавар Славенская Vse rože sveta Усе кветкі свету 8 7
1968 Лучы Капурсо і Хамо Хайдарходжыч Сербскахарвацкая Један дан Аднойчы 7 8
1969 Ivan & 3M Сербскахарвацкая Поздрав свијету Прывітанне свету 13 5
1970 Ева Сршэн Славенская Pridi, dala ti bom cvet Падыдзі, я падару табе кветку 11 4
1971 Крунаслаў Слабінац Сербскахарвацкая Твој дјечак је тужан Твой хлопец сумны 14 68
1972 Тэрэза Кесовія Сербскахарвацкая Музика и ти Музыка і ты 9 87
1973 Здраўка Чоліч Сербскахарвацкая Гори ватра Агонь гарыць 15 65
1974 Korni Grupa Сербскахарвацкая Генерација '42 Пакаленне '42 12 6
1975 Pepel In Kri Славенская Dan ljubezni Дзень кахання 13 22
1976 Ambasadori Сербскахарвацкая Не могу скрити своју бол Не магу схаваць свой боль 17 10
Не ўдзельнічала ў 19771980 гадах
1981 Сеід Меміч Вайта Сербскахарвацкая Лејла Лейла 15 35
Паўфіналаў не было
1982 Aska Сербскахарвацкая Хало, хало Прывітанне, прывітанне 14 21
1983 Даніэль Сербскахарвацкая Џули Джулі 4 125
1984 Улада і Ізольда Сербскахарвацкая Ciao, amore Вітаю, дарагая 18 26
1985
Зорыца Конджа і Ёсіп Генда Сербскахарвацкая Покора Пакаянне
Знялі заяўку
1986 Дорыс Драгавіч Сербскахарвацкая Жељо моја Маё жаданне 11 49
Паўфіналаў не было
1987 Novi fosili Сербскахарвацкая Ја сам за плес Я хачу танцаваць 4 92
1988 Srebrna Krila Сербскахарвацкая Мангуп Махляр 6 87
1989 Riva Сербскахарвацкая Rock Me Раскачай мяне 1 137
1990 Тайчы Сербскахарвацкая Хајде да лудујемо Давайце адарвемся 7 81
1991 Бэбі Дол Сербскахарвацкая Бразил Бразілія 21 1
1992 Extra Nena Сербскахарвацкая Љубим те песмама Цалую цябе песнямі 13 44
Не ўдзельнічала ў 19932002 гадах
З 2003 года краіна не існуе

Правядзенне Еўрабачання ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Год Горад Арэна Вядучыя
1990 Сцяг Югаславіі Заграб Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага Хельга Влаховіч і Олівер Влакар

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1992 год гісторыя галасавання Югаславіі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 95
2 Сцяг Італіі Італія 94
3 Сцяг Францыі Францыя 93
4 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 81
5 Сцяг Швецыі Швецыя 70
Большасць балаў атрымалі
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Турцыі Турцыя 80
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 69
3 Сцяг Ізраіля Ізраіль 68
4 Сцяг Бельгіі Бельгія 63
5 Сцяг Кіпра Кіпр 59

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]