Леанід Міхайлавіч Сушчэня
Леанід Міхайлавіч Сушчэня | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 2015[2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | заалогія і гідрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1970), акадэмік НАН Беларусі[4][5] (1980) і акадэмік АН СССР[d][4] (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Леанід Міхайлавіч Сушчэ́ня[6][7] (11 лістапада 1929, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 красавіка 2015, Мінск) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў 3 класы польскамоўнай школы.[8]
У часы вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Пасля вызвалення вучыўся ў вячэрняй і дзённай школах, працаваў вучнем-тэлеграфістам.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 года асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 года навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 года загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 года загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 года дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 года ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.
Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Интенсивность дыхания ракообразных. — К.: Наукова думка, 1972.
- Количественные закономерности питания ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1975.
- Рост водных животных при переменных температурах. — Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Г. А. Галковской).
- Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с В. П. Семенченко, В. В. Вежновцом).
- Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с В. П. Семенченко, Г. А. Семенюк, И. Л. Трубецковой).
- Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. — Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с М. М. Пикуликом).
- Животный мир и радиация. — Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с М. М. Пикуликом, А. Е. Плениным).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя).
Зноскі
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 247. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ https://news.tut.by/society/445084.html
- ↑ а б в Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур — С. 46.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ admin. Академик Л.М.Сущеня, известный Эколог Белоруссии и сила научного единства (руск.) . Mikhaevitch Tatiana website (9 лістапада 2014). Праверана 2 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сушчэ́ня Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушчэня Леанід Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 694. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Сушчэ́ня Леанід Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 46. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — СУШЧЭНЯ Леанід Міхайлавіч
- Леанід Міхайлавіч Сушчэня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Выстава да 85-годдзя СУШЧЭНІ Леаніда Міхайлавіча ў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Буклет да 85-годдзя Леаніда Міхайлавіча Сушчэні, падрыхтаваны ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дактары біялагічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Правадзейныя члены АН СССР
- Прафесары
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя Беларусі
- Заолагі Беларусі
- Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Замежныя члены Акадэміі навук Літвы
- Правадзейныя члены РАН
- Замежныя члены Польскай акадэміі навук
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Заолагі СССР
- Гідрабіёлагі СССР
- Гідрабіёлагі Беларусі