Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з МСіТ)
Перайсці да: рух, знайсці
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
(Мінспорту)
эмблема
Эмблема Міністэрства спорту і турызму
Вышэйстаячае ведамства

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Штаб-кватэра

220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 2

Гадавы бюджэт

182 630 796,0 рублёў[1] (2018)

Міністр

Сяргей Кавальчук

Сайт

www.mst.by

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць фізічнае выхаванне. Міністр спорту і турызму прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 5 сакавіка 2018 года пасаду міністра займае Сяргей Кавальчук[2].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўставы ведамства мае наступныя задачы:

  • парадкаванне фізічнага выхавання, гульняў і падарожжаў;
  • распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання, гульняў і падарожжаў;
  • правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў;
  • узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб;
  • правядзенне гульняў і падарожжаў у Беларусі.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле статута міністэрства мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленне ведамаснага заканадаўства;
  • падачу прапаноў аб касаванні пастановаў ведамстваў і мясцовых органаў улады супярэчных заканадаўству аб фізічным выхаванні, гульнях і падарожжах;
  • прадстаўленне ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях і заключэнне адпаведных міжнародных дамоў;
  • стварэнне, ператварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
  • утварэнне міжведамасных камісіяў і навуковых нарадаў;
  • запыт ва ўстановах звестак;
  • прыцягненне да нарадаў навуковых устаноў і спецыялістаў[3].

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 снежня 2017.
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 6 сакавіка 2018.
  3. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 963 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 мая 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]