Невіл Франсіс Мот

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мот, Невіл Франсіс)
Jump to navigation Jump to search
Невіл Франсіс Мот
Nevill Francis Mott
Mott,Nevill Francis 1952 London.jpg
Дата нараджэння 30 верасня 1905(1905-09-30)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1996(1996-08-08)[1][2][3] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Вялікабрытанія
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ральф Фаўлер[d][5]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Невіл Франсіс Мот на Вікісховішчы

Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія — 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінсі, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.

У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з’яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.

У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з’яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Sir Nevill F. Mott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Nevill Francis Mott // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.nytimes.com/1996/08/10/world/sir-nevill-francis-mott-90-a-pioneer-physicist.html
  5. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 14 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]