Мікалай Мацвеевіч Галадзед

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Галадзед)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мацвеевіч Галадзед
Н. Голодед.jpg
2-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі
12.12.1925 — 1927
Старшыня Савета Народных Камісараў БССР
7.5.1927 — 30.5.1937
Папярэднік: Іосіф Адамовіч
Пераемнік: Даніла Валковіч
 
Партыя: ВКП(б)
Адукацыя: рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 9 (21) мая 1894(1894-05-21)
с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губерня
Смерць: 21 чэрвеня 1937(1937-06-21) (43 гады)
г. Мінск
 
Узнагароды:

Ордэн Леніна

Мікалай Мацвеевіч Галадзед (21 (9) мая 1894, с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губерня (цяпер Навазыбкаўскі раён, Бранская вобасць, Расія) — 21 чэрвеня 1937, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Старшыня Савета Народных Камісараў БССР (1927—1937)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранская вобласць) у сям'і беларускага селяніна-печніка. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута[1].

У 1-ю сусветную вайну ў расійскай арміі[1]. У 1917 годзе вёў рэвалюцыйную працу ў салдацкіх камітэтах Паўднёва-Заходняга фронту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Член ВКП(б) з 1918 года.

У 1918—1921 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім павеце[1].

У 1921—1924 старшыня выканкама Савета г. Горкі (у той час Гомельскай губерні), старшынёй тройкі па барацьбе з бандытызмам[1].

З 1924 года — член Беларускага бюро ЦК РКП (б). Другі сакратар ЦК КП(б)Б (з 12.12.1925)[1].

Старшыня СНК БССР (7.5.1927—30.5.1937)[1].

Дэлегат 14-17-га з'ездаў ВКП (б), на 16-м і 17-м з'ездах абіраўся кандыдатам у члены ЦК партыі[1].

Арышт і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Быў арыштаваны ў Маскве 14 чэрвеня 1937 года і скіраваны ў Мінск, дзе ў час допыту ў будынку НКУС выкінуўся з акна 5-га паверха. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Мінскім мікрараёне Чыжоўка[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Голодед Николай Матвеевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.
  2. Улица Голодеда

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Якутов В. Д. Н. М. Голодед: Страницы биографии. Мн., 1981;
  • Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990;
  • ЭГБ, т. 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]