Дом Свянціцкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
даходны дом
Дом Свянціцкага
Miensk Marksa 01.jpg
53°53′58″ пн. ш. 27°33′39″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекта Генрых Гай
Архітэктар Генрых Гай
Будаўніцтва канец ХІХ—пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000129шыфр 713Г000129

Дом Свянціцкага (Мінск)
Дом Свянціцкага
Дом Свянціцкага

Дом Свянці́цкага — жылы чатырохпавярховы будынак у Мінску на скрыжаванні вул. К. Маркса і Леніна 30/13 (гістарычных Падгорнай і Францішканскай), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX ст.

Пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку XX стагоддзя (арх. Генрых Гай) у стылі мадэрн як даходны дом. Стары адрас — Падгорная, 34, належаў доктару Сігізмунду Карлавічу Свянціцкаму[2], які на працягу васьмі гадоў ўзначальваў Таварыства мінскіх урачоў і заснаваў бясплатную лячэбніцу для бедных. У гэтым доме размяшчаліся магазін Чырвонага Крыжа і жылыя памяшканні[3]. У 1930-я гады дом зваўся Другім Домам Саветаў (Першы Дом Саветаў месціўся на вуліцы Савецкай) бо ў ім жыла партыйная эліта[4].

У жніўні-верасні 1920 года тут спыняўся Фелікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваннем працы Мінскага губчака і асобага аддзела Чырвонай Арміі. Тут таксама жылі вядомыя дзяржаўныя дзеячы Аляксандр Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Кірыл Мазураў, навукоўцы Мікалай Нікольскі, Міхаіл Мацэпура, пісьменнік і палітык Цішка Гартны. У доме таксама жыў палітычны дзеяч Сымон Рак-Міхайлоўскі, у ім ён быў арыштаваны 16 жніўня 1933 года па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»[5].

Цяпер у доме месціцца Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Мінска жыў з 1951 па 1980 год[6][7].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад

Будынак Г-падобны ў плане, трох—чатырохпавярховы. Рознапавярховасць абумоўленая рэльефам мясцовасці. Крыло, што выходзіць на вуліцу Карла Маркса, чатырохпавярховае, на высокім руставаным цокалі. Рустам апрацаваная таксама плоскасць сцяны 1-га паверха. Уваход вырашаны ў выглядзе прамавугольнага праёма, над ім — паўцыркульнае акно, дэкараванае ляпнымі гірляндамі. Трохвугольны франтон з люкарнай завяршае правую частку крыла. Пад франтонам на ўзроўні 4-га паверха конхавая ніша ў абрамленні гірлянды з лісця, у нішы ўстаноўленая ваза, упрыгожаная лапкай. Аконныя праёмы рознай формы і памераў упрыгожаныя ажурнымі дэкаратыўнымі канаванымі падаконнымі кратамі. Па ўсім фасадзе навісаюць разнастайныя балконы, агароджа якіх з арнаментам, вензелямі, расліннымі элементамі (чыгуннае ліццё). Каваныя парадныя дзверы таксама аздобленыя арнаментам. Крыло, што выходзіць на вуліцу Леніна, трохпавярховае, яго левая частка — чатырохпавярховая. Дэкараваная ляпнымі ўстаўкамі, атыкавымі сценкамі, атыкавым трохвугольным франтонам у чатырохпавярховай частцы, агароджай на вокнах у выглядзе балюстрады. Арачны праезд у цэнтры фасада перакрыты крыжовым скляпеннем, над ім умацаваны ляпны маскарон. Дваровыя фасады простыя паводле архітэктуры. Перакрытую шкляным ліхтаром лесвічную клетку асвятляюць невялікія паўцыркульныя вокны, што выходзяць на нутраны двор. У агароджы лесвіцы выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы ў выглядзе завіткоў і лісця (чыгуннае ліццё)[8].

Памятныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

На будынку ўсталяваныя памятныя шыльды Феліксу Дзяржынскаму, Аляксандру Чарвякову, Панцеляймону Панамарэнку, Мікалаю Нікольскаму, Міхаілу Мацапуру, Петрусю Броўку[9].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — С. 80. — 130 с.
  3. Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство
  4. Darriuss Районы, кварталы. Номенклатурные дома: где и как жила советская элита (руск.) .
  5. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  6. Построили Гай и Гайдукевич
  7. Літаратурны музей Петруся Броўкі Museum.by
  8. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 153.
  9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. С. 154.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]