Парламенцкія выбары ў Беларусі (2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

Чарговыя парламенцкія выбары павінны прайсці ў Рэспубліцы Беларусь не пазней за 10 верасня 2020 года. Выбары прызначаюцца ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асаблівасцю выбараў 2020 года можа стаць маленькі тэрмін паміж выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (павінны прайсці да 30 жніўня 2020 года) і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (павінны прайсці да 10 верасня 2020 года).Выбары ў Беларусі праходзяць у два этапы — выбары суадносна ў две палаты Нацыянальнага Сходу(парламенту) Рэспублікі Беларусь — Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі — па розным сістэмам галасавання.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод магчымых удзельнікаў парламенцкіх выбараў налічваецца 15 афіцыйна зарэгістраваных партый Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг незарэгістраваных партый, грамадскіх аб’яднанняў, беспартыйных кандыдатаў і моладзевых рухаў. Колькасць удзельнікаў па некаторым меркаванням можа значна павялічыцца з моманту апошніх парламенцкіх выбараў, можа таксама змяніцца расклад палітычных сілаў у парламенце. Па некаторым данным, частка палітычных партый можа ісці на выбары і неафіцыйнай кааліцыяй.

Сацыялагічныя апытанні[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялагічнае апытанне Камуністычная партыя Беларусі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці Партыя «Зялёныя» Аб’яднаная грамадзянская партыя Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» Партыя левых «Справядлівы свет» Беларуская патрыятычная партыя Беларуская аграрная партыя Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды Партыя БНФ Рэспубліканская партыя Рух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс(неаф.) Беларуская хрысціянская дэмакратыя(неаф.) Грамадскае аб’яднанне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў»(неаф.)+іншыя
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук[1] [2] Ліпень-жнівень 2017 года 2,6 % 2,6 % 2,3 % 2,2 % 1,9 % 1,7 % 1,6 % 1,6 % 1,5 % 1,5 % 1,1 % 1,1 % 0,9 % 0,7 % 0,7 % - - -

Фактар безпартыйных[правіць | правіць зыходнік]

Зыходзячы з сацыялагічнага апытання Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2016 года, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх».Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 года маюць магчымасць атрымаць безпартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэстным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зніжэннем выбарных вынікаў беспартыйных(з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасць у беларускім парламенце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партый паказаў невялікае ўзбуйненне ў параўнанні з 2016 годам(23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020).Таму фактар безпартыйнасці застаецца вельмі значным на будучых парламенцкіх выбарах.

Зноскі