Перайсці да зместу

Партал:Геаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Запрашаем на партал «Геаграфія»

Фізічная карта свету
Фізічная карта свету

Геаграфія (ад грэч. γῆ (ге) — Зямля і грэч. γράφω (графо) — пішу) — комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі планеты Зямля.

Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. Фізічная геаграфія вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.

правіць 

Абраны артыкул

Герб Мінска
Герб Мінска

Гарады Беларусі — катэгорыя найбольш развітых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

Сярод самых старажытных беларускіх гарадоў Полацк, Віцебск, Тураў, Заслаўе. У Рэспубліцы Беларусь гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі: Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання; гарады раённага падпарадкавання. На цяперашні час у Беларусі 115 населеных пунктаў маюць статус гарадоў, з іх: 11 гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання і 104 гарады раённага падпарадкавання (далей…).

правіць 

Ці ведаеце вы, што...

правіць 

Як я магу дапамагчы

правіць 

Абраная выява


Адзінокае мангравае дрэва ў возеры, штат Керала, Індыя.

правіць 

Раздзелы геаграфіі

правіць 

Новыя артыкулы